Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 студзеня 2001 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Прадпрымальнікі Віцебшчыны падтрымалі агульнабеларускі страйк...

Другі год запар пачынаецца ў Віцебску са страйку дробных гандляроў. Але калі летась амаль усе яны былі на сваіх працоўных месцах і сварыліся са штрэйкбрэхерамі, то зараз усе віцебскія рынкі на дзіва пустыя. На Смаленскім працавала каля дзесяці адсоткаў кропак, на вялізным Полацкім — яшчэ меней. Каля Паўднёвага актыўна гандлявалі толькі бабулі з семкамі, а крыты прадуктовы рынак "Вольга" нават зусім быў зачынены. Не адкрыліся з раніцы і больш за палову гарадзкіх крамак і шапікаў.

Страйк заарагнізавала філія індывідуальных прадпрымальнікаў гораду Віцебску Свабоднага прафсаюза Беларускага. Як сказала яе старшыня Іна Фралова, гвалт уладаў у адносінах да дробных гандляроў, перайшоў ужо ўсе межы. І яны гатовыя адстойваць свой не такі ўжо вялікі заробак і чалавечую годнасьць. Людзі добра разумеюць, што з пачатку лютага, калі ўвойдзе ў сілу гэтак званы "адзіны падатак", абсалютная большасьць зь іх застанецца бяз кавалка хлеба. Бо, як падлічылі ў прафсаюзе, каб не збанкрутаваць пасьля аплаты гэтага ды мытнага падаткаў, трэба мець на месяц ў абароце каля пяці тысяч даляраў, што для большасьці дробных гандляроў справа немагчымая. У выніку проста павялічыцца колькасьць беспрацоўных. А калі ўлічваць, што вельмі многія з тых, хто гандлюе на рынках, у свой час сталую працу ўжо гублялі, а былыя школьнікі яе ніколі і ня мелі, то што здарыцца далей з гэтымі людзьмі — невядома. Але гэта будзе бядою ня толькі тых, хто забясьпечваў нас таннымі таварамі, — падкрэсьліла спадарыня Фралова, — аднак і бядою ўсяго даведзенага да галечы насельніцтва.

Пакуль страйк заплянаваны на пяць дзён. Але ўжо зараз значная колькасьць дробных прадпрымальнікаў настроеная больш рашуча і прапаноўвае працягнуць яго яшчэ на тыдзень. Менавіта пра гэта пойдзе гаворка на агульным сходзе, які пройдзе 5-га студзеня на Полацкім рынку. Пад адкрытым небам, бо ўлады у памяшканьні адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG