Гарадзкія ўлады далі дазвол на правядзеньне 18 сьнежня ў Менску мітынгу прыватных прадпрымальнікаў. Акцыя, што мае распачацца а 14-й гадзіне на пляцы Бангалёр, выкліканая пратэстам гандляроў рэчавых кірмашоў супраць цяперашніх умоваў працы і адміністрацыйнага ўціску. Паводле інфармацыі прадпрымальніцкіх прафсаюзаў і Страйкавага камітэту, удзельнікі мітынгу зьбіраюцца, апроч эканамічных лёзунгаў, патрабаваць кадравых зьменаў ва ўладных структурах — адстаўкі чыноўнікаў, якія, на думку арганізатараў мітынгу, найбольш вінаватыя ў маючых месца ў Беларусі праблемах дробнага бізнэсу. А вось акцыю пратэсту, якую заяўлялі ў Менскім гарадзкім выканкаме прадстаўнікі Свабоднага прафсаюзу, улады не дазволілі. Паводле словаў аднаго з арганізатараў гэтай акцыі Анатоля Гурыновіча, яны разьлічвалі правесьці 18 сьнежня шэсьце рабочых сталічных заводаў ад прахадной МТЗ да Палацу спорту, дзе наладзіць мітынг супраць зьбядненьня. На гэта сталічны выканкам прапанаваў Свабоднаму прафсаюзу абмежавацца мітынгам у парку "імя 50-годзьдзя кастрычніка". Адрэагаваць на рашэньне ўладаў ініцыятары акцыі пратэсту зьбіраюцца заўтра.

Самае папулярнае
1