Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 сьнежня 2000 г.


Сяргей Шупа

"Пагрозьлівыя жэсты зь Менску" , "Беларускі ўладар Аляксандар Лукашэнка пагражае выкінуць з краіны місію АБСЭ" – загалоўкі артыкула ў сёньняшнім выпуску швэйцарскай газэты Der Tages-Anzeiger (Zurich).

Барбара Эртэль

Настала пара падумаць наконт ролі ў Беларусі Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе. Нікому ня будзе дазволена ўмешвацца ў прэзыдэнцкія выбары 2001 году. Тым болей непатрэбныя тут і назіральнікі ад АБСЭ. Так выказаўся Аляксандар Лукашэнка падчаў сустрэчы з афіцэрамі беларускай сакрэтнай службы КГБ.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы пусьціўся разважаць над тэорыямі заходняе змовы. «Захад і нашая апазыцыя ўжо да аго абнаглелі, што сабраліся і шукаюць іншага кандыдата ў прэзыдэнты. І робіцца гэта з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне».

У сувязі з гэтым Лукашэнка заклікаў кагэбістаў павышаць пільнасьць. Ён даручыў сваім агентам паставіць замежных дыпляматаў пад пільны дагляд і не дапусьціць парушэньня беларускіх законаў.

У шэрагах апазыцыі пэрспэктыва блізкага канцу прысутнасьці АБСЭ ў Менску выклікае зьбянэжанасьць. У кастрычніку выбарчыя назіральнікі з АБСЭ адмовіліся прызнаць парлямэнцкія выбары свабоднымі і справядлівымі. «Зьмены могуць адбыцца мірна або гвалтоўна, — сказаў прадстаўнік БНФ Вячаслаў Сіўчык. — Мірны працэс дэмакратызацыі патрабуе наяўнасьці пасярэдніка паміж апазыцыяй і дыктатурай. Мы бачым гэткага пасярэдніка ў асобе АБСЭ».

Лукашэнкавы тырады прагучалі ўсяго праз два дні пасьля таго, як адбыліся перастаноўкі на важных пасадах у сакрэтных службах і апараце бясьпекі. Так, у панядзелак Лукашэнка вызваліў ад пасадаў кіраўнікоў КГБ, Рады Бясьпекі і пракуратуры. Новым шэфам сакрэтнай службы стаўся былы кіраўнік службы прэзыдэнцкай аховы, а кіраўніцтва Радай Бясьпекі пераняў дагэтуляшні міністар замежных справаў Урал Латыпаў.

Адзін супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта сказаў, што кадравая ракіроўка можа быць зьвязаная зь незадаволенасьцю Лукашэнкі хадою некаторых сьледзтваў. За гэтак званымі «сьледзтвамі» хаваюцца лёсы некалькіх апанэнтаў рэжыму, якія некалькі месяцаў таму зьніклі бясь сьледу. У выпадку са зьніклым расейскім апэратарам Дзьмітрыем Завадзкім ягоны калега Павел Шарамер выставіў нядаўна сур'ёзныя абвінавачаньні службе Лукашэнкавай аховы. Шарамер цьвердзіць, што ў справу Завадзкага замяшаныя прэзыдэнтавы ахоўнікі.

«Расейская дыктатура»

Для Гары Паганяйлы зь Беларускага Гельсынкскага Камітэту няма ніякага сумневу: звальненьні адназначна сьведчаць пра тое, што Лукашэнка імкнецца прыхаваць праўду пра зьнікненьні апазыцыянэраў. Пра гэта гаворыць і тое, што адстаўкі адбыліся адразу пасьля апублікаваньня ананімнага ліста электроннай пошты, у якім невядомы афіцэр КГБ кажа пра затрыманьне паці чалавек са службы аховы, якія прызналіся ў забойстве Завадзкага.

Старшыня апошняга легітымнага парлямэнту Беларусі Сямён Шарэцкі, які цяпер жыве ў эміграцыі, мае іншае тлумачэньне дзеяньняў Лукашэнкі. У працэсе беларуска-расейскае інтэграцыі вярхушка беларускага кіраўніцтва зачышчаецца ад беларусаў і запаўняецца расейцамі. «Такім чынам дыктатура, якая пануе ў краіне, становіцца цалкам расейскаю».

Пераклаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG