Украінскі парлямэнт бальшынёй у больш чым дзьве траціны галасоў зацьвердзіў пяцігадовы плян эканамічнага разьвіцьця сваёй краіны, падрыхтаваны ўрадам прэм'ер-міністра Віктара Юшчанкі. Новы плян разьлічаны на 2000-2004 гады. Ён прадугледжвае перш за ўсё паскарэньне прыватызацыі, утаймаваньне інфляцыі, увядзеньне прыватнай уласнасьці на зямлю, а таксама стварэньне каля 1 млн. новых працоўных месцаў. Але бадай што самае галоўнае палягае ў тым, што разам із зацьверджаньнем новага пляну дэпутаты ўкраінскага парлямэнту ўзялі на сябе абавязак ня ймкнуцца да адстаўкі ўраду на працягу году. Прыняцьцё новага пляну эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны палітычныя аглядальнікі зьвязваюць з імем цяперашняга прэм'ер-міністра Ўкраіны Віктара Юшчанка. Юшчанка, былы старшыня Нацыянальнага банку краіны, вядомы як строгі манэтарыст, прыхільнік строгай бюджэтнай дысцыпліны. У лютым сёлета яму ўдалося зацьвердзіць дзяржаўны бюджэт 2000 году з плянаваным нулявым дыфіцытам. А гэта не засталося па-за ўвагай спэцыяльнай дэлегацыі Міжнароднага Валютнага Фонду, якая знаходзіцца цяпер у Кіеве. Магчыма, што палітыка Юшчанкі адчыніць для Ўкраіны шлях да новых крэдытаў. Праўда, нельга забываць, што дэлегацыя МВФ прыбыла на Ўкраіну дзеля раьследаваньня скандальнай справы з выкарыстаньнем крэдытаў фонду 1997 – 98 гадоў. Ёсьць інфармацыя, што часткова тыя крэдыты былі папросту раскрадзеныя. Цяпер у Кіеве спэцыяльнае расьледаваньне ў той справе вядзе вядомая заходняя аўдытарская фірма, нанятая МВФ. Яна, аднак, не спяшаецца абнародваць вынікі сваёй працы да таго часу, пакуль ня стануць вядомымі дадатковыя дэталі. Прыгадаем, што менавіта Віктар Юшчанка кіраваў Нацыянальным Банкам Украіны ў 1997 – 98 гг. Калі ў Кіеве сытуацыя з плянаваньнем эканамічнага разьвіцьця краіны выглядае ня дрэнна, дык у рэгіёнах пляны ўраду выконваюцца з цяжкасьцю. Аляксандар Зінчанка, адзін з лідэраў сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны, назваў палітыку ўраду "непаслядоўнай", якая спрычыняецца да пагаршэньня сытуацыі ў шматлікіх рэгіенах. "Тое, што адбываецца ў рэгіёнах, – заявіў ён, – робіць папросту жудаснае ўражаньне". Аднак, як лічыць бальшыня эканамічных экспэртаў, палітыцы жорсткай эканоміі, якую праводзіць Віктар Юшчанка, няма альтэрнатывы. Толькі такім шляхам можна пераадолець эканамічны крызыс і разьлічыцца з даўгамі па заработнай плаце і пэнсіям перад мільёнамі ўкраінцаў.

Самае папулярнае
1