"Упершыню з пачатку новай вайны ў Чачні паўтараецца сытуацыя з вайны ў гадох 94-96," – напісала расейская " Независимая Газета". Расейскія СМІ пачалі праводзіць паралелі паміж мінулай і цяперашняй апэрацыямі. Неспадзяваныя ваенныя посьпехі чэчэнскіх ваяроў, якія згодна расейскаму камандаваньню мелі быць неўзабаве разгромленыя, сьведчаць аб тым, што чарговае прыніжэньне й параза расейскіх сілаў ў Чачні сапраўды вельмі рэальныя. Сёньня пасьля сэрыі пасьпяховых атакаў чэчэнскія партызаны узмоцнілі сваю актыўнасьць. Учора Масква прызналася да значных стратаў і памылак. "Сёньня мы сур'ёзна абмеркавалі сытуацыю. Я думаю, што ў будучыні ня будуць дапушчаныя падобныя памылкі і магчыма прыйдзецца зьмяніць тактыку," – заявіў камандзёр расейскіх сілаў у Чачні гэнерал Казанцаў. Масква прызнала, што толькі за ўчарашні дзень 26-ць расейскіх вайскоўцаў загінулі і некалькі дзесяткаў –параненыя. Такая лічба забітых была названая ўпершыню, паколькі дагэтуль зрэдку паведамлялася пра страты на сваім баку і перабольшвалася – на баку чэчэнскіх партызанаў. Агенцтва Интерфакс паведаміла, што чэчэнцы акружылі расейскіх вайскоўцаў у некалькіх будынках у цэнтры Шалі і аднавілі кантроль над дарогай паміж Аргунам і Шалі. Паводле агенцтва РИА "Новости", у Гудэрмэс пранік атрад у 70 ваяроў, да якіх далучыліся іншыя, якія прытаіліся, прайшлі перарэгістрацыю, спакойна жылі і чакалі ўстаноўленага сыгналу. У штабе ўсходняй групоўкі фэдэральных сілаў лічаць, што напады бунтаўнікоў на Аргун, Шалі і Гудэрмэс – добра сплянаваная акцыя Шаміля Басаева з мэтай адцягнуць частку расейскіх сілаў ад Грознага і Ведзено. РИА "Новости" паведаміла, што на вызваленай ад ваяроў тэрыторыі Чачні дзейнічаюць каля 10-ці партазанскіх фармаваньняў, якія каардынуюцца Басаевым. Усе групы маюць свае падпольныя цэнтры у шматлікіх райцэнтрах рэспублікі. Згодна тэлекампаніі НТВ, у баёх за Шалі параненыя як мінімум 50 расейскіх жаўнераў. У інтэрвію радыёстанцыі "Эхо Москвы" прадстаўнік Грознага Мавладзі Удугаў заявіў, што чэчэнскія ваяры "поўнасьцю адбілі чатыра гарады". У кожным разе, нават з афіцыйных армейскіх паведамленьняў вынікае, што ўчора працягваліся жорсткія баі за некалькі гарадоў: Грозны, Шалі, Гудэрмэс, Ачхой-Мартан, Урус-Мартан. Амаль усе яны нібыта ўжо раней перайшлі пад кантроль фэдэральных сілаў. Камандаваньне расейскіх сілаў спрабавала мінімізаваць актыўнасьць чэчэнцаў у некалькіх гарадох. Палкоўнік Вадзім Цімічэнка прызнаў, што "групы партызанаў спрабавалі заняць адміністратыўныя будынкі, але ўсе атакі былі адбітыя, і сытуацыя поўнасьцю кантралюецца". На непрымныя для Крамля паведамленьні адрэагаваў выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўладзімер Пуцін. Ён прадставіў сваю карціну баявых дзеяньняў у Чачні і назваў заяву Ўдугава "дэзынфармацыяй". Пуцін, які спасылаючыся на праваслаўныя Каляды і заканчэньне ісламскага посту Рамадан аб'явіў часовае спыненьне агню і згадзіўся на міжнародныя пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Чачню чарговы раз заявіў, што "нашыя апанэнты на паўночным Каўказе – людзі бяз кляну, бяз племені, бяз веры, гэта – проста бандыты". Аднак і ён публічна прызнаў, што: ( цытую) " Бандыты заблякавалі ў Аргуне пастарунак міліцыі і чугуначную станцыю". На думку ваеннага аналітыка Яўгена Круцікава, чэчэнскія атакі на некалькі гарадоў сьведчаць аб тым, што расейцы ў ніводным з гэтых гарадоў не былі падрыхтаваныя да абароны. Круцікаў лічыць, што фэдэральныя сілы ня ў стане прадухіліць неспадзяваныя, добра арганізаваныя атакі партызанаў, якія лёгка перамяшчаюцца. Аналітык з маскоўскага Цэнтру Карнэгі – Аляксандар Пікаеў сказаў, што "чэчэнцы выразна перахапілі ініцыятыву, і сытуацыя фэдэральных войскаў – вельмі дрэнная". Аналітык з Фонду Гэрытэдж Яўген Волк лічыць, што "расейскае камандаваньне нічога не навучылася з войнаў у Віетнаме, Афганістане і з першай чэчнскай вайны. Гэтак, як у час ІІ Усясьветнай вайны, яны думаюць, што перамогу можна дасягнуць засыпаўшы праціўніка градам снарадаў," – адзначыў ён. Многія аглядальнікі, ў тым ліку расейскія, пацьвярджаюць слабасьць фэдэральных сілаў у Чачні. Масква накіравала ў рэспубліку 100 тысяч вайскоўцаў, але значная частка зь іх, гэта – слаба ўзброеныя прызыўнікі. Сябра думскага камітэту абароны гэнерал Мікалай Безбародаў прызнаў, што на кожную тысячу жаўнераў толькі 300 –бояздольныя. На ягоную думку, "фэдэральныя сілы разцярушаныя па ўсёй рэспубліцы, і яны ня ў стане кантраляваць усю тэрыторыю".

Самае папулярнае
1