Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Рэакцыя Вінцука Вячоркі.

(Карэспандэнт: ) "Як Вы ставіцеся да сёньняшняй падзеі, і ці Вы лічыце, што сёньняшняя апазыцыя, беларкуская апазыцыя, і ў прыватнасьці, Беларускі Народны Фронт, які Вы ўзначальваеце, можа мець канкрэтныя мэханізмы для супрацьстаяньня беларуска-расейскай інтэграцыі?"

(Вячорка: ) "Беларускі Народны Фронт абавязаны мець такія мэханізмы, таму што ён узваліў на сябе ношу адказнасьці за лёс незалежнасьці нашай краіны. І разам зь іншымі незалежніцкімі дэмакратычнымі сіламі, мы такія мэханізмы зрэалізуем.

Я заклікаю суайчыньнікаў да таго, каб вышэй трымаць галаву, заклікаю да аптымізму. Расейская імпэрыя, спрабуючы адрадзіцца, тым ня менш, відавочна канае. Гэта ўсё яе роспачныя спробы ўтрымацца, уратавацца на палітычнай мапе Эўразіі, і за намі – гістарычная пэрспэктыва і гістарычная праўда.

Назаўтра пасьля падпісаньня гэтай дамовы яшчэ як бы нічога ня зьменіцца, гэта – юрыдычны калідор для паступовай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі. Такім чынам, мы павінны рыхтаваць беларускае грамадзтва да яўных і масавых акцыяў пратэсту.

Я мяркую, што заяўленая на канец зімы-пачатак вясны, на сакавік, акцыя пад умоўным назовам "Марш Свабоды-2", у якой будзе спалучаны магутны незалежніцкі пратэст і сацыяльны пратэст супраць бездарнай палітыкі рэжыму, яна-такі павінна вынік даць, яна павінна стварыць той кантэкст, у якім утрымацца нелегітымнаму рэжыму будзе немагчыма. Так што ўвесь спадзеў – на Беларусь, на беларускі народ".

Зь Вінцуком Вячоркам гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG