Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 верасьня 1999 г.


(эфір 20 верасьня)
Занепакоенасьць фактам зьнiкненьня Ганчара й Красоўскага выказваюць прадстаўнiкi мiжнароднае супольнасьцi.

У прыватнасьцi, амбасадар Нямеччыны ў Рэспублiцы Беларусь Xорст Вiнкэльман у зьвязку з гэтым наведаў увечары 17 верасьня мiнiстэрства замежных справаў. Ад свайго iмя i ад iмя фэдэральнага ўраду Нямеччыны ён выказаў неўразуменьне й заклапочанасьць дзеяньнямi ўладаў, якiя на словах заяўляюць пра прыняцьцё ўсiх магчымых захадаў у пошуку зьнiклых, а на справе адбываецца зваротнае.

Як паведамiлi ў Прэсавым цэнтры "Xартыi'97" (http://www.charter97.org/), праваабарончая арганiзацыя "Мiжнародная Амнiстыя" зьвярнулася да беларускiх уладаў з заяваю наконт зьнiкненьня першага намесьнiка старшынi Вярхоўнага Савету Беларусi 13-га склiканьня Вiктара Ганчара й бiзнэсмэна Анатоля Красоўскага.

"Мы ўсур'ёз заклапочаныя зьнiкненьнем вядомага лiдэра беларускае апазыцыi Вiктара Ганчара i ягонага кампаньёна Анатоля Красоўскага, якiя не вярнулiся дадому 16 верасьня, — гаворыцца ў звароце. — "Мiжнародная амнiстыя" апасаецца, што яны могуць знаходзiцца ў зьняволеньнi, падвяргацца катаваньню, а потым наогул "зьнiкнуць".

Буйнейшая мiжнародная праваабарончая арганiзацыя заклiкае сваiх супрацоўнiкаў "накiроўваць вышэйшым службовым асобам Беларусi тэлеграмы з патрабаваньнем растлумачыць сытуацыю вакол зьнiклых Ганчара й Красоўскага, паведамiць пра iх мейсцазнаходжаньне сем'ям зьнiклых бязь вестак, захаваць iхную бясьпеку i, у выпадку ўзбуджэньня супраць iх крымiнальнае справы, неадкладна абвесьцiць абвiнавачаньне".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG