Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 верасьня 1999 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Якія ж пэрспэктывы чакаюць расейскую сталіцу ў тым выпадку, калі тэракты – сапраўды помста за дзеяньні расейскіх войскаў на Каўказе? Мы затэлефанілі Валеру Костку – кіраўніку Менскае філіі беларускага Гэльсынскага камітэту, былому афіцэру КДБ, які добра ведае досьвед савецкай кампаніі ў Аўганістане й некаторыя традыцыі народаў каўкаскага рэгіёну.

(Костка: ) "Тое, што Расея ўцягваецца ў чарговы канфлікт з Дагэстанам – гэта вельмі небясьпечная зьява для самой Расеі. Дагэстанскія народы, як і чачэнскі – гэта людзі, якія ведаюць, што такое гонар, што такое радзіма, і яны будуць абараняць свае інтарэсы да канца. Яны ведаюць, што такое крывавая помста за зьнішчаныя гарады й вёскі, дзяцей, жанчынаў і старых, якія гінуць пад бомбамі расейскіх войскаў.

Толькі перамовы й пошук нейкае кампраміснае асновы! Толькі мірным шляхам! Яны ніколі не здраджвалі, яны заўсёды выконвалі свой абавязак да канца – як перад чужымі царамі, якім яны прэдана служылі, так і перад сваімі суайчыньнікамі…

Таму, з пункту погляду нармальнай лёгікі, чым хутчэй Расея перастане бамбіць і зьнішчаць, аб'яўляючы ўсіх ворагамі й бандытамі й гэтак далей – тым больш пэрспэктываў у яе неяк выйсьці з гэтага.

А пэрспэктыва па Маскве, па Санкт-Пецярбургу й па Растову, што яны абвясьцілі – я лічу, што вялікіх пэрспэктываў у іх таксама няма. Калі працуюць прафэсіяналы і яны йдуць на падрыў не таму, што мірныя жыхары ў чымсьці вінаватыя, а таму, што такія самыя мірныя жыхары зьнішчаныя ў Чачэніі, зьнішчаныя ў Дагэстане ці ў іншай нейкай краіне. Проста гэта помста. Гэта ўжо нейкі эмацыйны выплеск, які даводзіць, што яны будуць усё роўна змагацца.

І я кажу, што каб спыніць гэтыя выбухі ў Маскве, у Санкт-Пецярбургу й іншых, палітычнае кіраўніцтва Расеі мусіць неяк па іншаму сябе паводзіць і думаць аб мірным выйсьці з гэтага, таму што выбухі гэтыя будуць бясконца – пакуль ёсьць хоць адзін чачэнец, хоць адзін дагэстанец. Яны будуць змагацца да канца. Як змагаліся і аўганцы. Муджахэд – гэта змагар за веру, калі перакласьці. І гэтыя змагары за веру будуць стаяць да канца".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG