1 верасьня 1939 году пачалася Другая ўсясьветная вайна. Першы ўдар нацыскіх войскаў, як вядома прыняла на сябе Польшча. Сёлета 60-я ўгодкі гэтае адной з самых страшных трагедыяў стагодзьдзя Польшча й Нямеччына адзначаюць разам. Стары варшавянін узгадвае, што ў дзень, калі пачалася Другая сусьветная вайна, стаяла цудоўнае сонечнае надвор'е. Лекар-пэнсыянэр апісвае нават першы паветраны бой паміж нямецкай і польскай авіяцыяй, які ён назіраў у небе. «Ніхто тады ня ведаў, колькі жахаў і зьверстваў нас чакае наперадзе», – уздыхае ён. 1 верасьня 1939 году нямецкія войскі нанесьлі ўдар па Польшчы. Неўзабаве полымя вайны запалала ў 61 краіне на чатырох кантынэнтах. За шэсьць гадоў вайна забрала каля 50 мільёнаў жыцьцяў і назаўжды зьмяніла сьветны парадак. На гэтым тыдні прэзыдэнты Нямеччыны й Польшчы возьмуць удзел у памятных цырымоніях у мяйсьцінах, па якіх 60 гадоў таму быў нанесены першы ўдар. Зьяўленьне разам Аляксандра Квасьнеўскага і Ёганэса Раў у суправаджэньні вэтэранаў вайны з абодвух бакоў – гэта яшчэ адзін крок у аднаўленьні ўзаемаразуменьня паміж дзьвюма дзяржавамі. Польшча належыць да тых краінаў, якія пацярпелі ад вайны больш за ўсіх. Дзяржава страціла ня так даўно здабытую незалежнасьць, згубіла 6 мільёнаў забітымі й пазбавілася 40 адсоткаў нацыянальнага прадукту. Пасьля Ялцінскага пагадненьня тут на дзесяцігодзьдзі запанаваў камуністычны рэжым. Цяпер у Польшчы ўжо дзесяць гадоў як усталявалася дэмакратыя, аднак апытаньні грамадзкае думкі паказваюць, што многія палякі па-ранейшаму ня вераць, што зь Нямеччынай у іх могуць наладзіцца нармальныя адносіны. Паводле апошняга апытаньня, так пэсымістычна на пэрспэктыву паляпшэньня дачыненьняў глядзіць кожны чацьверты паляк – у асноўным зь ліку тых сталага веку людзей, хто перажылі вайну. «Ніхто ня мог і дапусьціць, што вайна будзе такой жахлівай, што Нямеччына зьнішчыць нацыю, краіну да такой ступені», – кажа адная з варшавянак Марыя Войцік, якой было 15 гадоў, калі пачалася вайна. Пасьля надыходу мірных часоў камуністычнае кіраўніцтва ўсяляк культывавала варожае стаўленьне палякаў да Нямеччыны, узмацняючы ізаляцыю Польшчы ад Захаду. Аднак, пасьля краху камуністычных рэжымаў у Польшчы і на ўсход ад Бэрлінскай сьцяны, аб'яднаная Нямеччына стала найвялікшым замежным інвэстарам у польскую эканоміку і найбольш падтрымлівала Польшчу пры ўступленьні ў NATO й далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу. Аднаўленьне добрых стасункаў пачалося з былога канцлера Заходняе Нямеччыны Віллі Брандта, які ўкленчыў перад помнікам ахвярам нацызму ў варшаўскім гэта пад час свайго візыту ў Польшчу ў 1970 годзе. Бранд таксама падпісаў з Польшчаю дамову, паводле якой Нямеччына забавязвалася не прэтэндаваць на свае землі, інкарпараваныя ў склад Польшчы пасьля завяршэньня вайны – а гэта каля ста тысячаў квадратных кілямэтраў. Менавіта з 1 верасьня 39-га, а не з 22 чэрвеня 41-га году – калі нямецкая армія падыйшла да Берасьця – зазналі вайну й многія беларусы. Тыя, хто жылі на тэрыторыі Заходняй Беларусі – адразу пасьля пачатку агрэсіі былі прызваныя ў польскае войска. Сярод іх і наш знакаміты суайчыньнік, пісьменьнік Янка Брыль. Ён служыў у морскай пяхоце, патрапіў у нямецкі палон, потым уцёк у Беларусь, партызаніў. Тыя, хто перажылі нямецкае ўварваньне, узгадваюць, як менавіта пачалася вайна. А 4:45 раніцы нямецкі браняваны карабель «Шлезьвіг-Галштэйн», які зь сяброўскім візытам зайшоў у Гданьскі порт, пачаў абстрэльваць станцыю Вэстэрплатэ, якую абараняла 182 чалавекі на чале з маёрам Гэнрыкам Сухарскім. А праз некалькі гадзінаў нямецкія танкі ўжо перайшлі польскую мяжу й распачалі баявыя дзеяньні. Амаль праз месяц – 5 кастрычніка – гітлераўскай армія ўжо праходзіла пераможным парадам па варшаўскіх вуліцах. Польскі ўрад уцёк у Румынію 18 жніўня – на наступны дзень пасьля таго, як з усходу на Польшчу, згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа, рушылі савецкія войскі.

Самае папулярнае
1