Для назіральнікаў 20 ліпеня сталася нагодаю дзеля падсумаваньня пяцігадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. У інтэрвію сваё меркаваньне выказвае старшыня Беларускае праваабарончае канвэнцыі Аляксандар Патупа. Беларусь губляе будучыню. За пяць гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі Беларусь адкінутая на дзесяць гадоў назад так ахарактарызаваў вынік пяцігадовага прэзыдэнцтва Лукашэнкі старшыня Беларускае праваабарончае канвэнцыі Аляксандар Патупа. (Патупа:) "І мы страцілі дэмакратыю ў дзяржаве, мы страцілі дэмакратыю ў эканоміцы, у трэцім сэктары. І мы можам страціць дзяржаву. Ён жа вядзе Беларусь да стану расейскага дамініёну. Я б гэты рэжым ахарактарызаваў як сацыял-мазахізм бальшыня нашага насельніцтва ўспрымае на сяньня гэтыя мэтады. Нажаль". Гэтая рэакцыя беларускага электарату, на думку Патупы, выглядае тым больш дзіўнаю, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў катастрафічным стане. За час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі быў канчаткова аформлены пераход ад квазірынкавай эканомікі (порасткі якой яшчэ йснавалі, нават, за часам Кебіча) да адміністрацыйна-камандавай сыстэмы кіраваньня. Сярэдні заробак у краіне складае 30 даляраў, што зьяўляецца адным з самых нізкіх паказьнікаў у Эўропе. Замежныя інвэстыцыі ў беларускую эканоміку складаюць 3 даляры на кожнага жыхара краіны. Сярэдняя кляса або буржуазыя, якая б мусіла стаць носьбітам лібэральных рэформаў і гарантам незалежнасьці Беларусі, не сфармаваная. Зьнішчэньне ўсялякіх формаў кантролю вось мэта, да якой на працягу пяці гадоў крочыў Аляксандар Лукашэнка. "Толькі свае правілы гульні. І аніякія іншыя! Аніякіх перамоваў у прынцыпу выніковых перамоваў. І аніякае формы кантролю ані дзяржаўнага, ані грамадзкага, ані іншага. Гэта мяжуе рэальнасьць з псыхіятрычнаю характарыстыкаю", заявіў Аляксандар Патупа. 20 ліпеня цуд не адбудзецца. 21 ліпеня кіраваць дзяржаваю будзе Аляксандар Лукашэнка. Прычынаю таму, як лічыць Аляксандар Патупа, тое, што "мы не маем якой-кольвек канвэнцыяльнае мадэлі трансфармацыі краіны. А гэта не мадэль барацьбы супраць Лукашэнкі, а ў першую чаргу мадэль трансфармацыі краіны". Задачаю беларускае апазыцыі пасьля 21 ліпеня і павінна быць выпрацоўка сваёй мадэлі трансфармацыі беларускага грамадзтва, заявіў Аляксандар Патупа, старшыня Беларускае праваабарончае канвэнцыі.

Самае папулярнае
1