Сёньня газэта New York Times зьмясьціла артыкул, прысьвечаны плянам саюзу Беларусі, Расеі і Югаславіі.
Лічыцца, што палітыка зводзіць у адным ложку розных партнэраў. Але ёсьць яшчэ такая зьява, як расейская палітыка, якая, выглядае, рашуча настроеная дайсьці да поўнага вычварэньня: жыцьцё утрох Расеі, Беларусі і Югаславіі, калі ў адным ложку апынаюцца хісткая дэмакратыя, дыктатура савецкага кшталту і міжнародны парыя, які да таго ж аддзелены ад першых двух партнэраў трыма межамі. Не мінула і тыдня пасьля таго, як прэзыдэнт Мілошавіч прапанаваў далучыцца да Саюзу Беларусі і Расеі, як расейская Дума у мінулую пятніцу 293 галасамі за і 54 супраць ухваліла менавіта такі шлюб нацыяў. Эксцэнтрычны беларускі "багатыр" прэзыдэнт Лукашэнка быў у Бялгарадзе у сераду і дамаўляўся з Мілошавічам наконт уступленьня ў сувязь. Расейскія камуністы сьвяткавалі. Аднак барабанны пошчак з нагоды саюзу з Югаславіяў ёсьць прадметам унутранай, а не вонкавай расейскай палітыкі. У кантэксце адчаю і бездапаможнасьці, якія вызначаюць сёньняшнюю расейскую палітыку адчаю з прычыны расейскай мізэрнасьці і заходняй перавагі, і раззлаванасьці з прычыны немагчымасьці што-небудзь гэтаму супрацьпаставіць абмеркаваньне саюзу з Беларусьсю і Югаславіяй выглядае як сапраўды добрая стратэгія. "Гэта як дэманстрацыя ля амэрыканскай амбасады яна сьведчаць не пра імкненьне большасьці расейцаў уступіць у канфлікт з Захадам, а пра рэшткі імпэрскіх пачуцьцяў", прыводзіць New York Times меркаваньнее аднаго з расейскіх палітолягаў. Расейскім камуністам і звышнацыяналістам югаслаўская тэма можа дапамагчы на будучыцх выбарах у думу перадвыбарчая кампанія ўжо пачынаецца. Ідэя страчанай расейскай славы паўстае і у сёньняшніх намаганьня думы, і у спробе абвясьціць імпічмэнт Ельцыну. У Беларусі сёлетнія выбары скасаваныя, дзякуючы новай канстытуцыі, якую Лукашэнка прапхнуў на рэфэрэндуме шырока прызнана, што ягоныя вынікі сфальсіфікаваныя. Аднак ад самага пачатку ён будаваў сваю палітыку на тым, што трэба аднавіць былую савецкую магутнасьць, каб супрацьстаяць Захаду. Ад мінулага году , калі беларуская плянавая эканоміка ляснулася, Лукашэнка усё больш скарыстоўваў Захад у якасьці вінаватага у праблемах краіны, і прапаноўваў аднаўленьне Савецкага Саюзу ў якасьці выйсьця. Аднак, нягледзячы на шырокую папулярнасьць уз"яднаньня з Беларусьсю , справа пакуль амаль не прасунулася наперад. Часткова з тае прычыны, што Расея занадта заклапочаная сваімі ўласнымі праблемамі, каб паглынуць яшчэ 10 мільёнаў жыхароў Беларусі, якія знаходзяцца яшчэ ў горшым эканамічным стане. А часткова з тае прычыны, што ні лягер Ельцына, ні камуністы з нацыяналістамі ня хочуць мець у якасьці суперніка на выбарах харызматычнага і хітрага Лукашэнку. Майкл Уэйнз, аўтар артыкулу у сёньняшнім выпуску New York Times далей аналізуе пэрспэктывы беларуска-расейска-югслаўскага саюзу. Паводле аднаго з апытаньняў, 71% расейцаў падтрымліваюць ідэю заключэнья траістага саюзу. Аднак хаця Ельцын таксама выказаўся ў падтрымку, ягоныя дарадцы пазьней пасьпяшаліся абвясьціць саюз недачасным і нават памылковым, бо ён можа прывесьці да трэцяй сусьветнай вайны. Аналітыкі зьвяртаюць увагу на прблемы, якія пан-славянскі саюз ставіць перад самімі расейцамі: 20 мільёнаў расейскіх мусульманаў могуць расцаніць славянскае адзінства зусім ня так, як патрыях Алексій, які называе саюз вялікам цудам і гарантыяй духоўнай перамогі. Артыкул у New York Times сканчаецца папярэджаньнем Рыгора Яўлінскага наконт беларуска-расейска-югаслаўскага саюзу: упершыню ў гісторыі такі саюз адкрывае магчымасьць для сапраўднай ваеннай канфрантацыі паміж вядучымі ядзернымі дзяржавамі. "Найгорашае, што можа зрабіць Расея на вар"яцтва адказаць вар"яцтвам", прыводзіць New York Times словы Яўлінскага.