Напрыканцы мінулага тыдня камісія дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіраваньня так званай "палаты прадстаўнікоў" так званага "нацыянальнага сходу" апэратыўна разгледзіла заканапраект "Аб народным галасаваньні і рэфэрэндуме ў Рэспубліцы Беларусь". Ён паступіў з адміністрацыі прэзыдэнта і падпісаны Лукашэнкам. Чым выкліканая гэткая пасьпешлівасьць? Аказваецца, да 15 красавіка павінна быць падрыхтаваная дамова аб стварэньні адзінай саюзнай дзяржавы ў выглядзе канфэдэрацыі. Над ім зараз працуюць расейска-беларускія рабочыя групы. З расейскага боку адказнасьць ускладзеная на кіраўніка ельцынскай адміністрацыі Мікалая Бардзюжу, з беларускага - на Міхаіла Мясьніковіча. Чарнавую, будзённую працу над праектам у лукашэнкаўскай адміністрацыі каардынуе Міхаіл Сазонаў. Больш года таму Міхаіл Сазонаў пакінуў пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі па стану здароў'я. У канцы леташняга году вярнуўся памочнікам прэзыдэнта. Цяпер ужо можна сьцьвярджаць, што вяртаньне Сазонава было знакавым, бо менавіта Сазонаў забясьпечыў посьпех рэфэрэндуму 1996 году, імкнучыся выканаць даручэньне Лукашэнкі дюбым коштам. І вось ягоныя здольнасьці арганізатара і юрыста зпатрэбіліся зноў. Спачатку планавалася, што разам з правядзеньнем выбараў у мясцовыя саветы пройдзе і рэфэрэндум аб аб'яднаньні Расеі і Беларусі. Аднак потым вырашылі не сумяшчаць гэтыя дзьве падзеі, спадзеючыся, што, можа, і не спатрэбіцца рэфэрэндум. Бо ў дэклярацыі, падпісанай Ельцыным і Лукашэнкам 25 сьнежня 1998 году, агаворваецца вынясеньне дамовы аб саюзнай дзяржаве на ўсенароднае абмеркаваньне. І толькі калі гэтага будзе недастаткова, у абедзьвух краінах пройдзе рэфэрэндум. Калі так, дык, здаецца, тым больш няма прычыны сьпяшацца з прыняцьцем закона аб рэфэрэндуме, якое запланаванае на пачатак чарговай сэсіі "палаты прадстаўнікоў", у першай палове красавіка. Але кіраўніцтва Беларусі увесь час імкнецца апярэджваць расейцаў, каб падштурхнуць да рашучых інтэграцыйных крокаў. Так, у законе аб выбарах мясцовых саветаў ёсьць палажэньне, паводле якога грамадзяне Расеі, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, могуць балатавацца ў мясцовыя саветы. Праўда, ніводнага жадаючага пакуль няма. "Нацыянальны сход" першым ратыфікаваў дамову аб роўных правох грамадзянаў Беларусі і Расеі, а Лукашэнка - першым яго падпісаў. Ельцын жа толькі нядаўна накіраваў гэтую дамову ў Дзярждуму на ратыфікацыю. Дарэчы, першы закон "Аб рэфэрэндуме" быў прыняты ў Беларусі 13 чэрвеня 1991 году Вярхоўным Саветам Х11 скліканьня. У ім вызначалася, што рэфэрэндум можа мець абавязковы ці кансультатыўны характар. Цяпер прэзыдэнт выкрэсьліў гэтую норму закона. Ён сам прызначае і дату рэфэрэндума. Так што ў атрыманьні неабходных Лукашэнку вынікаў можна ня сумнявацца. Праца ж над дамовай аб саюзнай дзяржаве, паводле словаў Міхаіла Сазонава, ідзе пасьпяхова, і распісаная літаральна па тыднях, а часам і па днях - што і як трэба зрабіць ва ўказаны тэрмін. І рабочыя групы кіруюцца ня толькі дэклярацыяй ад 25 сьнежня, але і парадамі Яўгена Прымакова, які пэрсанальна дае ім розныя ўказаньні і даручэньні.

Самае папулярнае
1