Свой камэнтар да візыту Лукашэнкі ў Маскву даў сябар Сойму Беларускага Народнага Фронту Лявон Баршчэўскі. (Баршчэўскі:) «Думаю, што нас чакае чарговы віток небясьпечных інтэграцыйных гульняў, і паколькі ключавыя пазыцыі ў маскоўскай уладзе занялі ў асноўным прадстаўнікі спэцслужбаў, можна лёгка прагназаваць сцэнарыі, паводле якіх гэта будзе ажыцьцяўляцца. Ціто гэта будзе спроба ўсе-ж такі праз Парлямэнцкі Сход арганізаваць нейкі рэфэрэндум, магчыма, далучыўшы яго да гэтых выбараў у мясцовыя ворганы ўлады, ціто будуць рабіцца больш паўзучыя захады па ўцягваньні Беларусі ў вайсковыя структуры, фінансавыя структуры і гэтак далей. Трэцяга шляху няма. Я б засьцярог камэнтатараў і журналістаў, якія загаварылі на тую тэму, што інтэграцыя нібы прыціхла – яна не прыціхла, гэта стратэгічная мэта пэўных значных сілаў на Ўсходзе, і мы тысячу гадоў будзем існаваць зь імі побач і тысячу гадоў яны будуць імкнуцца адабраць у нас незалежнасьць».

Самае папулярнае
1