Аляксандар Лукашэнка пад час галасаваньня адказаў на пытаньні нашага
карэспандэнта, датычныя лёсу Дзьмітрыя Завадзкага і Маршу Свабоды.
(Карэспандэнт: ) “Як Вы ацэньваеце ўчорашнюю акцыю апазыцыі?”
(Лукашэнка: ) “Вінаваты я. Чаму? Таму што я паабяцаў Захаду тры ці чатыры,
можа паўгады таму назад, абвесьціўшы пэрыяд даверу, так званы пэрыяд даверу.
Я паабяцаў, што мы ніводнага гэтага адмарозка не кранем пальцам… Калі яны
ня будуць парушаць закон. Але яны і парушалі закон пастаянна. А вось зараз
паглядзім, як адрэагуюць на гэта нашыя назіральнікі міжнародныя, якія прыбылі
сюды, што яны скажуць пра нашыя выбары”.
(Карэспандэнт: ) “Ярмошын нарадзіўся ў Разанскай вобласьці. Тэарэтычна
ён можа балятавацца?”
(Лукашэнка: ) “Пры чым тут Масква, у нас сталіца Менск. Слухай, ты пабыў
у Чэхіі і, па-мойму, забыў нават сталіцу сваёй дзяржавы”.
(Карэспандэнт: ) “Вы мяне там ня бачылі. Я ў Чэхіі ня быў. Маё прозьвішча
Сьвірко, Вы мяне са Сьвірыдавым блытаеце”.
(Лукашэнка: ) “Ну ў Прыбалтыцы недзе там…”
(Карэспандэнт: ) “Недзе там…”
(Лукашэнка: ) “Так, недзе там. Дык ты ж ведаеш, што Менск – сталіца
Беларусі?”
(Карэспандэнт: ) “Але Ярмошын па нараджэньні грамадзянін ці не? Як Вы
лічыце?”
(Лукашэнка: ) “Вы што ня ведаеце біяграфію нашага прэм’ер-міністра?”
(Карэспандэнт: ) “Ведаю, таму ў Вас пытаю”.
(Лукашэнка: ) “Дык што пытаць, калі Вы ведаеце?”
(Карэспандэнт: ) “Я ня ведаю, як Вы канстытуцыю трактуеце”.
(Лукашэнка: ) “Я трактую так, як напісана”.
(Карэспандэнт: ) “Апошняе маё пытаньне. Сёньня 100 дзён, як зьнік Завадзкі.
Вам ёсьць што сказаць з гэтай нагоды?”
(Лукашэнка: ) “Я думаю, у Вас ёсьць, у каго спытаць. У вас ёсьць, у
каго спытаць. Я ўсё, што хацеў сказаць з гэтай нагоды, я сказаў”.
(Карэспандэнт: ) “Вы сказалі, што зробіце ўсё, каб яго знайсьці”.
(Лукашэнка: ) “І мы гэта робім. Я Вам скажу, што Дзіму мы знойдзем,
мы знойдзем, нават калі тым, хто яго схаваў далёка, гэта будзе невыгодна.
Майце на ўвазе, вы людзі разумныя, слухайце некаторых хаця б на тэлевізіі
і рабіце адпаведныя высновы”.
Гутарыў
Юры Сьвірко, Менск
Самае папулярнае
1