“Наступная гарачая кропка: Беларусь?” – пад такімі словамі сёньняшняя
газэта Internacional Herald Tribune зьмясьціла фотаздымак з учорашняга
Маршу Свабоды ў Горадні.
У часе падобных акцыяў пратэсту, наладжаных аб’яднанай апазыцыяй больш
як у двух дзясятках гарадоў Беларусі, дэманстранты выступалі за байкот
выбараў, прызначаных уладамі на 15 кастрычніка. У руках маніфэстантаў на
здымку можна бачыць плякаты “Жыве Беларусь” і “Сёньня Мілошавіч – заўтра
Лука”.
Амэрыканская газэта сёньня ж друкуе аналітычны артыкул, зьмест якога
коратка можна выкласьці так: “Усьлед за рэжымам Слабадана Мілошавіча прыйшла
чарга сысьці Аляксандру Лукашэнку.
Амэрыканская газэта Internacional Herald Tribune, якая друкуецца ў Эўропе
паводле матэрыялаў Washington Post і New Yotk Times, зьмясьціла сёньня
артыкул, у якім праводзіцца відавочная паралель паміж Беларусьсю й Югаславіяй.
Газэта называе Аляксандра Лукашэнку апошнім кіраўніком на эўрапейскім кантынэнце,
які ўсё яшчэ незаконна трымаецца ва ўладзе.
Пыхлівы дыктатар Беларусі мусіць пачувацца страшэнна самотным, – так
пачынаецца перадавіца газэты. Пасьля падзеньня рэжыму Мілошавіча ў Сэрбіі
на мінулым тыдні, Лукашэнка застаўся апошнім прэзыдэнтам у Эўропе, які
ня быў законна перабраны на новы тэрмін. Гэтае ягонае становішча падкрэсьлівае
перамогу дэмакратыі цягам апошняга дзесяцігодзьдзя і стварае цудоўную магчымасць,
якую нельга абмінуцьь.
Як наступны прэзыдэнт ЗША зможа выкарыстаць гэтую магчымасць? Гэта,
магчыма, ёсьць важным пытаньнем у часе цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі,
– піша Internacional Herald Tribune у адмысловым артыкуле. Усяго 15 год
таму жалезная заслона аддзяляла дэмакратычную Эўропу ад дыктатарскіх рэжымаў.
Тагачасныя адміністрацыя і Кангрэс разумелі важнасьць зьнішчэньня таталітарызму.
Пасьля падзеньня бэрлінскай сьцяны і распаду Савецкага Саюзу некаторыя
краіны ператварыліся зь неверагоднай хуткасьцю: Польшча, Эстонія і Славенія
пабудавалі дэмакратычныя інстытуты гэтак хутка, што юнае пакаленьне там
ня мае ўляўленьня аб прадуктовых картках альбо палітвязьнях.
Некаторыя краіны часова адступалі, сутыкаючыся з цяжкасьцямі ў сваім
руху наперад. У некаторых выпадках былыя камуністы-апаратчыкі ператвараліся
ў нацыяналістаў-аўтакратаў і перакройвалі дэмакратыю на свой лад.
Цяпер усе гэтыя лідэры сышлі. Славаччына, Харватыя і вось цяпер Сэрбія
могуць ганарыцца новым дэмакратычным кіраўніцтвам. Палітыка адміністрацыі
прэзыдэнта Клінтана і ягоных саюзьнікаў – санкцыі й націск, дапамога дэмакратам
і ўзброеная барацьба супраць агрэсіі ды злачынстваў супраць чалавечнасьці
– спрыялі такому выніку. Нават спадар Лукашэнка, падобна Мілошавічу перад
гэтым, адчувае неабходнасьць прыкідвацца дэмакратам. Ён прызначыў псэўдапарлямэнцкія
выбары на наступную нядзелю, і ягоны ўласны тэрмін закачваецца ў наступным
годзе”, – піша Internacional Herald Tribune.
Тут важна ўдакладніць некаторыя моманты, у прыватнасьці, адносна тэрмінаў
перабываньня Лукашэнкі ва ўладзе. Вось што сказаў нам у тэлефоннай гутарцы
з Менску былы сябра Канстытуцыйнага суду Беларусі прафэсар Міхаіл Пастухоў
(Пастухоў: ) “Выбіралі Лукашэнку па канстытуцыі 1994-га году. Тэрмін
яго скончыўся 20 ліпеня 1999 году, і ніякі працяг паўнамоцтваў немагчымы.
Якімі б акалічнасьцямі гэта ўсё ні абгрунтоўвалася – гэта ня мае пад сабой
падставы.
Новая рэдакцыя канстытуцыі была незаконна ўведзеная ў дзеяньне пасьля
лістападаўскага рэфэрэндуму 96-га году. Паводле афіцыйнае вэрсіі атрымліваецца,
што тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі скончыцца ў лістападзе 2001-га году.
І тады, па новай рэдакцыі канстытуцыі, выбары мусяць быць прызначаныя не
пазьней чым за чатыры месяцы да сканчэньня паўнамоцтваў – у ліпені”.
(Тарас: ) “Калі Лукашэнка раптам прызначыць выбары раней тэрміну?
Тэарэтычна ён можа гэта зрабіць. Гэта неяк зьменіць сытуацыю зь ягонай легітымнасьцю?” (Пастухоў: ) “Абсалютна ніяк гэта не зьямяняе становішча. І я так думаю, што гэтага й не адбудзецца, паколькі прызначае выбары парлямэнт, і трэба даць абгрунтаваньне такога падыходу. Я думаю, што тут ужо розьніцы вялікай няма. Так мяркую, што ўлады будуць дзейнічаць у адпаведнасьці з новай рэдакцыяй канстытуцыі”. Гэта была думка Міхаіла Пастухова. Калі Захад своечасова падтрымае беларускіх дэмакратаў, піша далей Internacional Herald Tribune, і адмовіцца прызнаць сфальшаваныя выбары, беларусы могуць знайсьці ў сабе моц пайсьці шляхам сэрбаў.
Гэта ня будзе заканчэньнем праблемаў Беларусі, але толькі пачаткам барацьбы за свабоду, – гаворыцца ў артыкуле. Газэта нагадвае пра тыя цяжкія праблемы, зь якімі цяпер сутыкаецца Сэрбія. Гэта й разбураная эканоміка, і зруйнаваная натаўскімі бамбаваньнямі інфраструктура, і этнічная варажнеча, якая засталася ў спадчыну ад былога рэжыму.
Аднак, лічыць газэта, лягчэй назіраць за сытуацыяй звонку, чым рабіць рэальныя захады. Захад вывучаў рэжым Мілошавіча 10 гадоў для таго, каб хутка прыйсьці на дапамогу ў патрэбны момант. Цяпер у Захада зьявіўся другі шанец. Кандыдат у прэзыдэнты Джордж Буш выступіў супраць пашырэньня ўплыву ЗША на пабудову іншых дзяржаваў, на разьвіцьцё дэмакратыі і падтрыманьне міру. Ён і ягоныя прыхільнікі мяркуюць, што частку Эўропы можна лічыць па-за межамі амэрыканскіх інтарэсаў. Аднак, што можа больш адпавядаць нацыянальным інтарэсам, улучна з інтарэсамі нацянальнай бясьпекі, чымся мір, дэмакратыя й свабода на ўсім эўрапейскім кантынэнце? Што можа больш адпавядаць інтарэсам ЗША, чымся распаўсюджваньне посьпяховага вопыту Польшчы ды Сэрбіі ў Беларусі? Гэтыя погляды прэзыдэнта Гары Трумэна ды іншых пасьляваенных лідэраў, як дэмакратаў, так і рэспубліканцаў, былі выказаныя паўвека таму. Нават і цяпер няма гарантыяў, што такога выніку лёгка дасягнуць. Тым больш падставаў для Злучаных Штатаў Амэрыкі заставацца анагажаванымі ў гэтай справе, – піша Internacional Herald Tribune. Віталь Тарас, Прага