Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Як паведамілі нам у пасольстве Беларусі ў Чэхіі, 10 лістапада сёлета паміж 16:30 і 17-й гадзінамі, паводле варшаўскага часу, амаль у цэнтры польскай сталіцы адбыўся напад на пасла Беларусі ў Чэхіі Ўладзімера Бельскага.

Паводле трэцяга сакратара пасольсьтва Беларусі ў Чэхіі Віктара Казлова, разам з Уладзімерам Бельскім у машыне знаходзіўся толькі кіроўца Ўладзімер Сьвярчаеў. У выніку нападу быў скрадзены аўтамабіль пасольства, рэчы і дакумэнты.

Пацярпелыя неадкладна зьвярнуліся ў паліцыю, якая, як і лекары, своечасова прыехалі на месца здарэньня. У пасла Беларусі, калі ён спрабаваў перашкодзіць выкрадальнікам, была зламаная рука.

На маё пытаньне пра тое, што папярэднічала нападу, трэці сакратар пасольства Віктар Казлоў адказаў:

(Казлоў: ) “Як выглядае з аповядаў кіроўцы і пасла, за машынай хутчэй за ўсё ішло назіраньне. Па дарозе ў Варшаву яны двойчы, а ў Варшаве – трэці раз, чулі нейкія дзіўныя гукі пад машынай. Я думаю, што гэта быў пакет з гайкамі і шрубкамі, якія білі па днішчы і стваралі ўражаньне, што з машынай нешта ня так. У такі спосаб, па-мойму, зламысьнікі спрабавалі прымусіць кіроўцу спыніцца. Апрача гэтага, яны абганялі машыну і паказвалі, што там нешта здарылася з заднім левым колам. У Варшаве давялося спыніцца, бо іншыя кіроўцы спыніліся і сказалі, што з выхлапной трубы відаць агонь”.

Далей спадар Казлоў паведаміў, што ў гэты момант і адбыўся напад. Апрача гэтага ён сказаў, што на машыне пасла, як і належыць, былі адзнакі, якія не паказваюць на краіну, але сьведчаць, што аўтамабіль належыць дыпляматам. Пры дапамозе консульскіх супрацоўнікаў у Варшаве і супрацоўнікаў Беларускага пасольства ў Чэхіі, пасол Бельскі вярнуўся ў Прагу.

Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG