Адзін чалавек загінуў і адзін цяжка паранены ў выніку
падрыву аўтамабіля “Форд-Скорпіа”, што быў прыпаркавны ля адміністрацыйнага
будынку Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта на праспекце Машэрава ў Менску.
Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Гарадзкое ўправы нутраных справаў.
Машына была падарваная каля 9-ці гадзінаў уранку. Паводле інфармацыі менскае
міліцыі, спрацавала выбуховае прыстасаваньне, адпаведнае 200 грамам трацілу.
Як паведаміў “Радыё Свабода” супрацоўнік прэсавае службы Міністэрства
нутраных справаў Беларусі Віталь Грыневіч, у салёне аўтамабіля знойдзены
пісталет з глушыльнікам і аўтамат АКСМ з патронамі. Асобы загінуўшага й
цяжка параненага пакуль ня вызначаныя. Сьледзтва ў справе будзе весьці
менская пракуратура. Не выключаецца, што гэтае забойства стала вынікам
крымінальных канфліктаў.
Валер Каліноўскі, Менск
Самае папулярнае
1