Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Віцебску ўзмацняецца супрацьстаяньне дэмакратычных партыяў з уладамі ў пытаньні правядзеньня “Маршу Свабоды – 2”.

Старшыня мясцовай суполкі Аб”яднанай грамадзянскай партыі спадар Муратаў паведаміў, што Выканаўчы камітэт забараніў шэсьце “Марш Свабоды – 2” 15-га сакавіка па цэнтральных вуліцах гораду. І па традыцыі дазволіў ісьці малалюднымі вуліцамі.

Аднак спадар Муратаў лічыць, што ў дадзеным выпадку Аб”яднаная грамадзянская партыя і тыя, хто жадае ўзяць удзел у “Маршы Свабоды – 2”, маюць права пайсьці на парушэньне й правесьці шэсьце, як меркавалася: пачынаючы ад пляцу Перамогі.

Сабіна Радзько, Віцебск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG