Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня ў Пінску актывісты мяйсцовай філіі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ ладзілі пікет супраць расейскай вайны ў Чачні.

Даволі гарачая дыскусія разгарнулася сёньня паміж удзельнікамі ды мінакамі ў часе пікету, які быў зарганізаваны сябрамі Пінскай філіі КХП БНФ. Каля дзясятка апазыцыянэраў на традыцыйным мейсцы – каля перакрыжаваньня вуліцаў Пушкіна і Іркуцка-Пінскай дывізіі – пратэставалі супраць вайны ў Ічкерыі. Гэтае мейсца ў Пінску – адна з так званых “рэзэрвацыяў”, якія былі выдзеленыя гарвыканкамам дзеля правядзеньня апазыцыйных акцыяў яшчэ ў сакавіку 97г.

Пікетоўшчыкі трымалі плякаты з надпісамі: “Рускія фашысты – прэч з Чачэніі!”, “Сёньня Чачэнія – заўтра – Беларусь!” ды іншыя. Сярод прысутных міліцянтаў быў таксама звыклы ўжо міліцэйскі апэратар, якога адзін з удзельнікаў пікету трапна назваў “прадстаўніком студыі імя Дзяржынскага”.

Паводле арганізатараў, асноўная мэта пікету – насуперак афіцыйнай прапагандзе паказаць, што ня ўсе беларусы падтрымліваюць палітыку Расеі ў Чачэніі. Варта адзначыць, што да гэтага часу ніякіх акцыяў менавіта супраць чачэнскай вайны ў Пінску не праводзілася. Сымбалічна таксама, што пікет праходзіў у дзень нападу фашыстоўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз.

Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG