Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзецям патрэбны жывыя мамы


Што рабіць, калі вас мучыць пасьляродавая дэпрэсія? Не падыходзьце з дрэннымі думкамі да акна, лепш патэлефануйце сяброўцы або нешта зьежце.

Гэта сэнс некалькіх простых парадаў, якія мы знайшлі на сайце NHS.uk (National Health Service, Вялікая Брытанія).

• Дазваляйце сабе настолькі шмат адпачынку і рэляксацыі, наколькі гэта магчыма.

• Рабіце рэгулярна лёгкія практыкаваньні.

• Ня будзьце доўга галодныя, бо нізкі ўзровень цукру ў крыві можа вам прынесьці яшчэ горшыя адчуваньні.

• Старайцеся мець здаровае, збалянсаванае харчаваньне.

• Ня піце шмат алькаголю, гэта пагаршае сытуацыю.

• Не спрабуйце зрабіць усё адразу. Складзіце сьпіс самай неабходнай працы, астатняе адкладзіце.

• Гаварыце пра вашы турботы з вашым мужам, партнэрам, блізкімі сваякамі, сяброўкамі.

• Калі парады блізкіх не дапамагаюць, наведайце свайго ўчастковага доктара. Ён можа прызначыць псыхалягічную тэрапію, антыдэпрэсанты або іншае лячэньне.

• Не спрабуйце быць супэрмамай. Не ўспрымайце дзіця як выключна ваш клопат, падзяліце гэты клопат зь іншымі.

• Не адчайвайцеся. Пасьляродавая дэпрэсія можа закрануць кожную жанчыну. Вы не вінаватая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG