Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фондавыя індэксы ЗША падаюць


Фондавыя індэксы ЗША і кошты на нафту на апошняй перад святкаваньнем Калядаў сэсіі некалькі зьнізіліся. Інвэстары занепакоеныя, што амэрыканскія палітыкі ўсё яшчэ ня могуць прыйсці да згоды ў вырашэньні праблемы «фінансавага абрыву».

Менш за тыдзень застаецца да канца 2012 году — гэта крайні тэрмін для Белага дому і кангрэсмэнаў, каб дамовіцца аб бюджэтных зьменах.


Калі палітыкі ня знойдуць рашэньне, гэта прывядзе да аўтаматычнага павелічэньня падатковай нагрузкі і зьмяншэньня дзяржаўных выдаткаў на суму больш за 600 мільярдаў даляраў. Такія меры могуць уступіць у сілу з 1 студзеня 2013 года.


Эканамісты сьцвярджаюць, што гэта можа прывесьці да вяртаньня найбуйнейшай эканомікі сьвету да стану рэцэсіі.


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і лідэры Кангрэсу зараз знаходзяцца на калядных вакацыях, яны не зьявяцца ў Вашынгтоне да чацьвярга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG