Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 звычак, ад якіх варта пазбавіцца ў 2013


Ня піце зашмат, не курыце, чысьціце зубы, рухайцеся, рэгулярна сьпіце і не кусайце пазногці - і ў 2013 годзе жыць стане значна прыемней.

1. Празьмерная выпіўка.

Чаму варта пазбавіцца: каб не рызыкаваць захварэць на гіпэртанію, хваробы сэрца, рак грудзей, астэапароз.

Як пазбавіцца: абмяжуйцеся адным келіхам віна або адной бутэлькай піва на дзень; на прыёмах хадзіце з сумкай у адной руце і талеркай у другой, а калі ўжо вам неяк удасца выпіць алькаголю, дык далей спрабуйце папіваць нешта безалькагольнае.

2. Недасыпаньне.

Чаму: каб ваш мозг працаваў больш эфэктыўна, каб вашы рэакцыі на жыцьцё не былі прытупленыя і каб вы менш злаваліся або смуткавалі.

Як: выключайце непатрэбнае сьвятло ў доме як мінімум за гадзіну перад сном^; старайцеся класьціся спаць заўсёды ў адну пару.

3. Няправільнае харчаваньне.

Чаму: недахоп вітамінаў і спажыўных рэчываў хутка адаб’ецца на вашым выглядзе і здароўі.

Як: ежце кожны дзень сытны і здаровы сьняданак; старайцеся запісваць у нататніку ўсё, што вы зьелі за дзень, а потым аналізуйце запісы.

4. Маларухомы лад жыцьця.

Чаму: каб не набіраць лішніх кіляграмаў; каб адчуваць сябе больш аптымістычна і жвава.

Як: дамоўцеся зь сябрам або сяброўкай на прагулкі перад працай, падчас абедзеннага перапынку, пасьля вячэры; абсталюйце дома прыватную «спортзалю».

5. Пакіданьне касмэтыкі нанач.

Чаму: каб не старэла скура і ня выскоквалі прышчы.

Як: купіце сабе ватныя тампоны для змываньня касмэтыкі і пакладзіце на століку каля ложка, каб заўсёды былі пад рукою.

6. Неахвота чысьціць зубы перад сном.

Чаму: каб у вас ня брыдка пахла з рота і не псаваліся зубы, вядома ж.

Як: пачапіце сабе запіску-напамін на люстры ў ваннай; пастаўце сыгнал трывогі на гадзіньніку або будзільніку на час, калі трэба пачысьціць зубы.

7. Курэньне.

Чаму: курэньне павышае рызыку раку і хваробы сэрца.

Як: не рабіце гэтага ў адзіночку, а паспрабуйце далучыцца да некага, хто таксама хоча кінуць гэтую звычку.

8. Абкусваньне пазногцяў.

Чаму: можна наглытацца бактэрыяў і мікробаў ды адначасова аблегчыць доступ іншым бактэрыям і мікробам да арганізму.

Як: купіце сабе адмысловы крэм супраць абкусваньня пазногцяў; наведвайце манікюршу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG