Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сімфэропальскія вучні пішуць Лукашэнку


Вучні сімфэропальскіх школаў падпісалі паштоўкі са зваротам да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне, каб пасьля скасаваць гэты від пакараньня.

Акцыя адбылася на перасоўнай выставе «Кожны мае права ведаць свае правы».

Школьнікам прэзэнтавалі дакумэнтальны фільм «Убыл по приговору» Паліны Сьцепаненкі і Віктара Трацьцякова, прысьвечаны праблеме сьмяротнага пакараньня.

Пра акцыю паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».


Беларусь — апошняя краіна Эўропы, дзе караюць сьмерцю

Беларусь — адзіная эўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы. Асноўная перашкода для ўваходжаньня — наяўнасьць у краіне сьмяротнага пакараньня.

Паводле зьвестак «Міжнароднай амністыі» і кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі», за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана сьмерцю больш за 400 чалавек.

У 1993 годзе беларускі парлямэнт атрымаў статус адмыслова запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), але ўжо ў 1996-м быў пазбаўлены гэтага статусу пасьля рэфэрэндуму, які ўзаконіў сьмяротнае пакараньне. У чэрвені 2009 году ПАРЭ прыняла рэзалюцыю пра вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанага, калі ў краіне адменяць сьмяротнае пакараньне ці ўвядуць мараторый на яго. Аднак ужо ў наступным годзе ў Беларусі былі выкананыя новыя пакараньні, пасьля чаго ПАРЭ афіцыйна рэкамэндавала сваім сябрам не наведваць краіну.

Пасьля расстрэлу ў 2012 годзе Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро, генсакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд заявіў: «Наяўнасьць у Беларусі сьмяротнага пакараньня не дазваляе ёй мець які-колечы статус у рамках Рады Эўропы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG