Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 кастрычніка: апазыцыя зь Беларусі і Бірмы – разам


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

+ 6 і змрочна.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Прадстаўнікі БХД распавядуць на прэсавай канфэрэнцыі пра ціск на сяброў сваёй арганізацыі. Менск, офіс партыі БНФ, 11:00.

Прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная 130-годзьдзю з дня нараджэньня Якуба Коласа. Менск, Нацыянальны прэс-цэнтар, 11:00.

«Круглы стол» прадстаўнікоў бірманскай і беларускай апазыцыі, Прага.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Сусьветны дзень інфармацыі аб разьвіцьці

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды «Званочкі» Яна Максімюка, «паштовая Скрынка-111» Валянціна Жданко.

* * *
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1656 – падпісана Віленскае замірэньне паміж Расейскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай аб спыненьні вайны, якая пачалася ў 1654 годзе.

1795 – адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай.

1889 – скончана будаўніцтва Эйфелевай вежы.

1980 – у Польшчы зарэгістраваны прафсаюз «Салідарнасьць».

1945 – уступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У гэты дзень нарадзіліся:

1864 – Аляксей Бялыніцкі-Біруля, заоляг і заагеограф, падарожнік.

1882 – Імрэ Кальман, вугорскі кампазытар.

1904 – Марыян Пецюкевіч, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф.

1928 – беларускі мовазнаўца прафэсар Адам Супрун, які ў сваіх працах дасьледаваў дачыненьні беларускай мовы зь іншымі.

У гэты дзень памерлі:

1953 – Лявон Рыдлеўскі, грамадзка-палітычны дзяяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, дзяяч эміграцыі ў Францыі. Памёр і пахаваны ў Лёндане.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Што вы, хлопцы, спахмурнелі?
Ці каго вы пахавалі?
Ці няшчасьце так здалела?
Што нуда апанавала?
Плюньце, хлопцы! Засьпявайма,
Каб аж вокны задрыжалі!
Ва ўсе грудзі загукайма,
Каб і думкі паўцякалі!
Ці ж мы будзем вечна гнуцца,
Апускаць бязвольна рукі?
Няхай сьлёзы больш ня льюцца,
Няхай нас ня знаюць мукі!
За работу жыва, жыва!
Каб нас доля не ўшчувала,
Каб ня сохла наша ніва,
Каб нуда нас больш ня гнала!


Якуб Колас

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

24 кастрычніка – акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Онлайн

Гімн, які пакуль ня стаў дзяржаўным
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG