Яніне Ліхадзіеўскай зь Берасьця ідзе 90-ы год. Яна нарадзілася на хутары пад Мар’інай Горкай, пасьля раскулачваньня сям’я перасялілася ў Асіповічы — але ў ейнай біяграфіі ёсьць і Патсдам і Магадан...
У 1943-м годзе, каб ня пагналі на працу ў Нямеччыну, яна ўступіла ў Саюз беларускай моладзі. Там яна ўпершыню даведалася пра гісторыю Беларусі, пра яе несавецкую культуру, пра тое што ёсьць беларусы, якія ня хочуць жыць пад сталінскай дыктатурай, а хочуць жыць у незалежнай дэмакратычнай краіне.
За сяброўства ў СБМ Яніна атрымала 10 год лягераў ГУЛАГу. У ссылцы яна выйшла замуж за палітычнага вязьня Нікіфара Дронава, з рэпрэсаванай сям’і расейскага праваслаўнага сьвятара.
Мужа спадарыні Яніны ў 1990-м рэабілітавалі, як і ейнага бацьку, а яе дагэтуль — не. Знаходжаньне падчас акупацыі ў беларускай нацыянальнай арганізацыі ды прыпісаныя сьледчым злачынствы пакідаюць яе ў вачах улады «ворагам Радзімы». Але Яніна Ліхадзіеўская-Дронава не скараецца, і не хавае сваіх поглядаў на жудасную савецкую мінуўшчыну й на далёкую ад дэмакратыі і беларускасьці сучаснасьць.