Беларусь хоча атрымаць ад МВФ чарговы крэдыт.
«Мы абмяркоўваем аднаўленьне перамоваў зь Міжнародным валютным фондам. Мы заявілі шэраг сустрэч на пачатку кастрычніка ў Токіё», — сказала старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова 12 верасьня.
Кіраўнік прэсавай службы Нацыянальнага банку Беларусі Аляксанадр Цімашэнка ня змог адказаць на пытаньне «Свабоды», ці паехала беларуская дэлегацыя ў Токіё.
«Я ёю (гэтай тэмай — РС) не цікавіўся проста», — прызнаўся Цімашэнка.
Аднак пазьней Мініэканомікі распаўсюдзіла паведамленьне, што беларускую дэлегацыю на перамовах у Токіё ачоліць кіраўнік гэтада міністэрства Мікалай Снапокоў.
Мінэканомікі таксама ўдакладнілі, што перамовы заплянаваныя на 12 кастрычнікаў. Хоць раней паведамлялася, што сход Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку пачнецца 9-га.
У верасьні Надзея Ермакова таксама дала зразумець, што пытаньне аднаўленьня фінансавага супрацоўніцтва Беларусі з МВФ будзе таксама абмяркоўвацца падчас візыту ў Менск пэрыядычнай місіі МВФ.
Чарговая місія МВФ будзе працаваць у Менску 18–29 кастрычніка.
Пазьней на просьбу беларускага боку МВФ павялічыў агульны аб’ём фінансаваньня да $3,46 млрд.
За час з 1992 па 2008 год Беларусь двойчы скарыстала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сыстэмных трансфармацыяў — $217,2 млн. і паводле мэханізму стэнд-бай — $77,4 млн. Абодва гэтыя крэдыты Беларусь цалкам пагасіла ў лютым 2005 году.
Беларусь — сябра МВФ з 1992 году.
Беларусь хоча новы крэдыт ад МВФ, але ёсьць складанасьці ў перамовах
2 кастрычніка міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што краіна гатовая выконваць новую крэдытную праграму Міжнароднага валютнага фонду.
Ён сказаў, што супрацоўніцтва з МВФ «не зьяўляецца для нас закрытай тэмай», але прызнаў што ў перамовах з гэтым фондам ёсьць складанасьці.
Пасьля звароту беларускіх уладаў Рада выканаўчых дырэктараў МВФ 12 студзеня 2009 году ўхваліла праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленьне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд.