Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаджэты як пастка


Выканаўчы дырэктар Facebook Сьцюард Крэб папярэджвае, што празьмерная актыўнасьць у выкарыстаньні высокіх тэхналёгіяў можа прывесьці да глыбокай залежнасьці, якая можа пашкодзіць прадукцыйнасьці і міжасабовым сувязям у рэальным жыцьці.

«Калі пакласьці жабу ў халодную ваду і павольна награваць, яна будзе кіпець да сьмерці. Гэта добрая аналёгія», — падае The New York Times словы Сьцюарта Крэба, які курыруе навучаньне і разьвіцьцё ў кампаніі Facebook. — «Трэба разумець, што час у Інтэрнэце ўплывае на вашу працу і адносіны».

Вядома, такія словы ў вуснах лідэраў самай уплывовай кампаніі Крэмніевай даліны, якая атрымлівае прыбытак ад тых, хто значную частку часу праводзіць у Інтэрнэце — могуць успрымацца як папярэджаньне аб шкодзе хуткай язды ў вуснах кіраўніка аўтамабільнай кампаніі.

Але кіраўнікі высокатэхналягічных кампаніяў насамрэч усьведамляюць важнасьць праблемы. Апошнія дасьледаваньні — у тым ліку і з удзелам прадстаўнікоў інтэрнэт-кампаніяў — сьведчаць, што залежнасьць ад Інтэрнэту ўплывае на псыхіку чалавека. Дыягнастычнае і статыстычнае Упраўленьне ў справе псыхічных парушэньняў плянуе ў наступным годзе ўключыць «бессыстэмнае выкарыстаньне інтэрнэту» у свае распрацоўкі. Праўда, дасьледчыкі лічаць, што праблема патрабуе далейшага вывучэньня, перш чым будзе афіцыйна прызнана.

Сьцюард Крэб, заявіў, што яго галоўным клопатам ёсьць тое, каб людзі жылі збалянсаванай жыцьцём. Разам з тым ён прызнае, што гэтыя словы могуць супярэчыць бізнэс-мадэлі Faceook, якая заахвочвае людзей марнаваць больш часу ў Інтэрнэце. «Я бачу парадокс», — кажа ён.

Цяпер шмат якія тэхнічныя фірмы вучаць мэдытацыі і дыхальным практыкаваньням, з дапамогай якіх іх супрацоўнікі, якія вымушаныя праводзіць значную частку ля кампутара, здолелі супакоіцца і адключыцца.

Падмасры Ворыер, якая ў Cisco Systems курыравала працу 22 000 супрацоўнікаў, кажа, што яна рэгулярна раіла людзям глыбока ўздыхнуць і адпачыць, і сама рабіла тое самае. Яна кожны вечар мэдытуе, а па суботах малюе і піша вершы, адключыўшы тэлефон, альбо, у крайнім выпадку, пакінуўшы яго ў суседнім пакоі.

«Гэта амаль як перазагрузка для вашага мозгу і вашай душы» — тлумачыць яна.

Псыхоляг Кэлі Макгонігал, якая чытае лекцыі аб самакантролі ў Стэнфардзе, кажа, што рэгулярна гутарыць з кіраўнікамі высокатэхналягічных кампаніяў пра гэтыя праблемы. Яна дадала, што была зьдзіўленая, што яны былі адкрыты для абмеркаваньня патэнцыйных недахопаў сваіх інавацыяў.

Яна таксама сказала, што яна лічыць, што інтэрактыўныя гаджэты могуць стварыць у людзей залежнасьць ад іх. «Людзі адчуваюць сябе як у пастцы».

Рычард Фэрнандэс працуе ў Google, якой належыць YouTube, і якая, адпаведна, атрымлівае больш даходу ад рэклямы, чым даўжэй людзі застаюцца ў сеціве. Але спадар Фэрнандэс, як і іншыя ў Крэмніевай даліне, кажа, што іх кампанія не жадае падштурхнуць людзей да дэструктыўных паводзінаў:

«Спажыўцы павінны мець унутраны компас, каб збалянсаваць тыя магчымасьці, якія даюць ім тэхналёгіі для працы, для пошуку, — з жыцьцём, якім яны жывуць у аўтаномным рэжыме», — кажа ён і дадае: «Гаворка ідзе аб стварэньні прасторы, таму што інакш мы можам быць зьмеценыя нашымі тэхналёгімі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG