Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне кампэнсуюць запазычанасьць Ашчадбанку СССР


Запазычанасьць па ўкладах Ашчадбанку СССР грамадзянам Украіны ацэньваецца ў 124 млрд. грыўнаў (прыблізна 15 мільярдаў даляраў). Пра гэта заявіў старшыня праўленьня «Ощадбанка» Сяргей Падрэзаў.

«Нягледзячы на тое, што запазыка дзяржавы каля 124 мільярдаў грыўняў, на сёньняшні дзень з 12 мільёнаў, якія прайшлі акрэдытацыю ў 2008 годзе і пацьверджаны зараз часткова, агульная запазычанасьць каля 42–46 мільярдаў грыўняў», — сказаў Падрэзаў.

Урад Украіны праводзіць частковую кампэнсацыю за кошт дзяржаўнага бюджэту укладчыкам Ашчаднага банку СССР. Па словах Падрэзава, сёньня ў сьпіс укладчыкаў СССР ўнесена каля 12 мільёнаў чалавек. У «Ощадбанку» прагназуюць, што такая ж колькасьць застанецца і на 2013 год.

З 1 чэрвень 2012 пачаліся выплаты укладчыкам Ашчаднага банку ў аддзяленьнях «Ощадбанка». Ўклады павінны быць кампэнсаваныя каля 6 мільёнам грамадзянаў, якія не пасьпелі атрымаць кампэнсацыю ў 2008 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG