Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат хоча сустрэцца з галадоўшчыкам Банцарам


Ігар Банцар
Ігар Банцар
Адвакат Уладзімір Кісялевіч паведаміў, што ўзяў сёньня пастанову суду адносна актывіста Саюзу палякаў журналіста Ігара Банцара.

Судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Ксенія Стасюкевіч 15 чэрвеня пакарала яго арыштам на пяць дзён. Ён абвесьціў сухую галадоўку. Банцара міліцыянты абвінавацілі ў дробным хуліганстве — “лаянцы”. Яго затрымалі, калі ён накіроўваўся на працэс над сваім калегам Андрэем Пачобутам.

Адвакат напісаў ад імя журналіста скаргу на прысуд і будзе спрабаваць сёньня зь ім сустрэцца, паведаміў Уладзімір Кісялевіч. Хаця, як ён зазначыў, пакуль скарга, накіраваная ў Гарадзенскі абласны суд, пройдзе ўсе працэдуры, Ігар Банцар ужо можа выйсьці на волю. Сёньня яго ўтрымліваюць у міліцэйскім ізалятары ў Кастрычніцкім РАУС горада, які знаходзіцца на вуліцы Гая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG