Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Залатому ільву" адмовілі ў рэгістрацыі


Алесь Масюк, актывіст са Слоніма і праваабаронца Юры Чавусаў.
Алесь Масюк, актывіст са Слоніма і праваабаронца Юры Чавусаў.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня "Залаты леў".

Гарадзенскі абласны суд абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што ў статуце грамадзкага аб’яднаньня няма нормы пра парадак абскарджваньня рашэньняў кіроўных органаў аб’яднаньня.

Праўда, у першым статуце, які адмовіліся рэгістраваць ва ўпраўленьні юстыцыі летась, гэта фармулёўка была, і той самы Гарадзенскі абласны суд прызнаў статут добрым. Пазьней гэтая частка статуту ня выклікала пярэчаньняў і ў Вярхоўным судзе.

Праваабаронца Юры Чавусаў, які прысутнічаў на паседжаньні суду, зазначыў: склалася вельмі дзіўная прававая сытуацыя, бо тое, што паўтара года таму было законным, а заканадаўства за гэты час не зьмянялася, цяпер абласны суд прызнае незаконным. Таму пры абскарджваньні ў Вярхоўным судзе справа будзе мець пэрспэктыву.

"Можна будзе пакласьці побач два ідэнтычныя статуты зь невялічкімі зьменамі і два рашэньні суду, дзе адна і тая ж норма статуту трактуецца абсалютна па-рознаму. І гэта відавочнае парушэньне прынцыпу аднолькавага выкананьня заканадаўства".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG