Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце


Іван Стасюк
Іван Стасюк
Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.

Як падкрэсьлівае Іван Стасюк, супрацоўнікі КДБ хацелі дабіцца таго, каб актывіст спыніў сваю апазыцыйную дзейнасьць у сацыяльных сетках:

-- Затрымалі, калі я праходзіў мытны кантроль. Завезьлі ў будынак КДБ. Распытвалі там пра маю дзейнасьць у інтэрнэт-суполках, пра мае выезды ва Ўкраіну на патрыятычныя зьезды Нацыянальнага Альянсу, пра мае кантакты з украінцамі, таксама пра маю вандроўку ў Польшчу.

Таксама, як адзначае Іван Стасюк, супрацоўнікі КДБ пагражалі яму ціскам на ягоных родных у Беларусі і дэзінфармаваньнем сяброў ды знаёмых актывіста аб супрацоўніцтве з КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG