Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд на life за тое, што блякуе доступ да апазыцыйных сайтаў


Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч спадзяецца з дапамогай суду высьветліць, чаму ЗАТ "БеСТ" блякуе доступ да апазыцыйных сайтаў.

Як распавёў праваабаронца, у сярэдзіне красавіка ён выявіў, што 3G life блякуе доступ да некаторых апазыцыйных сайтаў. Спробы высьветліць прычыну блякіроўкі ў апэратара ні да чаго не прывялі.

Начальнік упраўленьня абанэнцкай службы life;) спадарыня Чайкоўская паспрабавала растлумачыць Алегу Мацкевічу, што доступ да згаданых сайтаў блякуюць ніяк не яны, паколькі "апэратар абавязваецца аказваць паслугі сувязі ў адпаведнасьці з абраным абанэнтам тарыфных плянам", а хтосьці іншы.

Незадаволены такім адказам актывіст вырашыў падрыхтаваць заяву ў суд на ЗАТ "БеСТ"і ўжо там высьветліць, адкуль "растуць ногі", паведамляе Рух "За Свабоду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG