Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Сонечна, днём хмары без дажджу, тэмпэратура +15-+17 С


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск, суд Ленінскага раёну, працяг разгляду крымінальнай справы супраць былых кандыдатаў у прэзыдэнты Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, а таксама супраць удзельнікаў Плошчы Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзьмітрыя Буланава, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках

Менск, суд Фрунзенскага раёну, працяг разгляду крымінальнай справы былых кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама сяброў штабу Някляева Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты і Сяргея Вазьняка ды намесьніцы старшыні «Маладога Фронту» Насты Палажанкі (чакаецца абвяшчэньне прысуду).


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Масква, прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева

Ерэван/ Тбілісі / Баку, прэзідэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк наведае Армэнію, Грузію і Азербайджан, 18-21 траўня

Брусэль, Эканамічны форум

Н'ю-Дэлі, візыт прэзыдэнта Ўзьбекістана Іслама Карымава ў Індыю

Вашынгтон, начальнік генштаба арміі КНР сустрэнецца з міністрам абароны ЗША Робэртам Гейтсам і дзяржсакратаром Гілары Клінтан

Н'ю-Лёндан, ЗША, прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць перад курсантамі ваеннай акадэміі


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1804: абвяшчэньне Напалеона імпэратарам Францыі

1848: у Франкфурце адкрыўся першы агульнанямецкі парлямэнт

1944: дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію

1954: ўступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя па правах чалавека

1989: Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Літвы

Нарадзіліся:

1048: Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф

1868: Мікалай ІІ, апошні расейскі імпэратар

1888: Ганна Барысевіч, адна з сусьветных доўгажыхарак, якая пражыла 118 гадоў і 281 дзень

1920 ― Ян Павал II, рымскі папа

1940 ― Ян Чыквін, беларускі паэт, гісторык беларускай й расейскай літаратураў, перакладчык

1958 ― Ян Максімюк, беларускі перакладчык, літаратар, журналіст

1972 ― Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel

Памёрлі:

1800: Аляксандар Сувораў, расейскі вайсковец

1910: Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца

МІНУС 365:


Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі “Гавары праўду”



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Каб ганчарам, што сьмела месяць глiну,
Вярнуць здаровы клёк хоць на хвiлiну -
Ня бiлi б, не давалi б аплявух,
Бо гэта прах бацькоў зь зямлi ўспамiну.


Амар Хаям (пераклад Р. Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG