Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывы Сівакова не замарожаныя выпадкова альбо не?


Юры Сівакоў
Юры Сівакоў
Эўразьвяз рыхтуецца выправіць упушчэньні ў сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У прыватнасьці, унесьці туды Ю.Сівакова, падазраванага ў адмываньні грошай, зьліквідаваць паўторы і выкрасьліць чалавека, якога ўжо няма ў жывых.

”Для шмат якіх сяброў Эўразьвязу зразумела, што ў сьпісе пэрсон нон-грата павінен знаходзіцца і Юры Сівакоў, якога падазраюць у адмываньні грошай”, – цытуе сайт EU Observer эўрапейскага дыплямата. – Мы працуем над гэтым разам з дыпляматамі ў Менску. Гэта тэхнічныя ўдакладненьні, якія лёгка зрабіць”.

65-гадовы Юры Сівакоў сёньня зьяўляецца намесьнікам рэктара Менскага інстытуту кіраваньня і выкладае крыміналёгію ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Пакуль незразумела, ці займаецца ён якой-небудзь камэрцыйнай дзейнасьцю. Але ў 2006 годзе ён супрацоўнічаў з кампаніяй пад назовам “Чэсьць”, падазраванай у адмываньні грошай па $ 1,5 млн. на дзень на карысьць высокапастаўленых чыноўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, – піша EU Observer.

Былы міністар унутраных спраў быў унесены ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу ў сувязі з падазрэньнем яго ў датычнасьці да забойства чатырох апанэнтаў беларускага рэжыму. Але ён не ўвайшоў ні тады, ні цяпер у сьпіс асобаў, чые банкаўскія актывы павінны быць замарожанымі.

Недакладнасьці ў складаньні сьпісаў прадстаўнікі ЭЗ тлумачаць цяжкімі ўмовамі працы ў краіне з рэпрэсіўным рэжымам.

На пытаньне, ці можа тое, што Сівакоў дагэтуль ня ўнесены ў сьпіс асобаў з замарожанымі актывамі, азначаць, што яму стварае пратэкцыю хтосьці з Эўразьвязу, высокапастаўлены дыплямат у Менску заявіў: “Я не магу выключаць гэтага”.

Цяперашні сьпіс у любым выпадку павінен быць абноўлены. Да прыкладу, у ім два разы фігуруе судзьдзя Леанід Ласяновіч (яго прозьвішча напісалі ў рознай транскрыпцыі), а таксама са сьпісу будзе выкрасьлены Міхаіл Пішчулёнак, бо ён памёр.

Такім чынам, пасьля паправак сьпіс нўязных будзе складацца са 156 чалавек. Раней у яго было ўключана 158.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG