Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Славакіі запрасіў Мілінкевіча


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Прэсавая служба славацкага дыпляматычнага ведамства паведамляе, што з нагоды запрашэньня 26 студзеня Аляксандру Мілінкевічу тэлефанаваў кіраўнік МЗС Славакіі Мікулаш Дзурында.

Беларускі палітык паведаміў кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Славаччыны пра сытуацыю ў краіне. Міністар перадаў словы падтрымкі арыштаваным актывістам грамадзянскай супольнасьці і іншым апазыцыйным палітыкам у Беларусі.

Мікулаш Дзурында запрасіў Аляксандра Мілінкевіча на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай чацьвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына і Вугоршчына) і Ўсходняга партнэрства. Яна адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна з штогадовай канфэрэнцыяй па бясьпецы Globsec, прызначанай на 2–4 сакавіка, паведамляе «Наша Ніва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG