Тэлеканал MTV у 2011 годзе зьменіць геаграфічную прывязку з расейскай на эўрапейскую — замест MTV Russia ў Беларусі будуць паказваць MTV Europe.
Пераход мае адбыцца ўвесну 2011 году — менавіта ў наступным годзе знакамітаму музычнаму тэлеканалу споўніцца 30 гадоў.
Паводле словаў Алены Сямёнавай, дырэктара кампаніі Active Media, што зьяўляецца беларускім партнэрам эўрапейскага MTV, «пераход можна назваць „структурнымі зьменамі“, наўпрост не зьвязанымі зь меркаваньнем аўдыторыі тэлеканалу, хаця першыя рэакцыі людзей на гэтую навіну станоўчыя».
Алена Сямёнава: «Лягічна я магу рабіць нейкія прагнозы наконт рэакцыі аўдыторыі. Частка гледачоў, якая прывыкла да расейскай папсы, пяройдзе на „БелМузТБ“, але мы, верагодна, адцягнем частку аўдыторыі іншых каналаў — тых людзей, якія любяць заходнюю музыку».
Спадарыня Сямёнава лічыць, што пераход ад расейскіх тэлевізійных шоў і поп-музыкі да «заходняга» прадукту кардынальна не адаб’ецца на колькасьці беларускіх гледачоў MTV. Доля тэлеканалу ў Беларусі складае каля 1%.
Пракамэнтаваць зьмены ў беларускім вяшчаньні канала MTV «Свабода» папрасіла лідэра поп-гурта «J:Mors» Уладзімера Пугача.
Уладзімер Пугач: «Ды мне ўвогуле па барабане. Я ні тое, ні другое не глядзеў, бо ў мяне дома няма тэлевізара. Каму больш падабаецца эўрапейская музыка — тым будзе лепш, каму больш да спадобы расейская — тым будзе горш. Я музыку ўвогуле ня слухаю з тэлебачаньня, я сабе пампую тое, што мне падабаецца».
Тэлеканал MTV быў створаны ў 1981 годзе ў ЗША. Эўрапейскі варыянт Музычнага тэлебачаньня зьявіўся на 6 гадоў пазьней.