Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагоня International


Неафіцыйны гімн Беларусі - славутая Багдановічава “Пагоня” мае шмат музычных вэрсіяў і зазнала ўжо шмат інтэрпрэтацыяў і стылёвых увасабленьняў. Але такіх, здаецца, яшчэ не было.

Аўтарка відэа Хрысьціна Карчэўская піша ў сваім блогу:

“Пакуль была ў Індыі, ганялася за новымі сябрамі з розных краінаў сьвету :)

Прыкольна, што эўрапейцам і азіятам даваліся нашыя словы і вымаўленьне цяжэй, чым людзям з Акіяніі і Афрыкі.

Так атрымалася, што песьня была гатова акурат на дзень народзінаў Максіма Багдановіча, які быў пару дзён таму. Але адразу завесіць відэа не атрымалася з-за вельмі кепскага інтэрнэту ў Індыі.

Вынік: ЗША, Паўднёвая Афрыка, Лаос, Індыя, Туркменістан, Лібан, Саламонавы выспы, Камбоджа, Тога, Палестына, Эгіпэт, Інданэзія, Аўстралія, Зімбабвэ, Філіпіны ды іншыя краіны сжпяваюць усе разам для Беларусі! Глядзіце, не пашкадуеце ;) ”

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG