Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія гандляры пайшлі на Кіеў


Мітынг 16 лістапада ў Кіеве
Мітынг 16 лістапада ў Кіеве
Ня менш за дзесяць тысяч дробных прадпрымальнікаў з Кіеву і рэгіёнаў сабраліся сёньня перад сьценамі Вярхоўнай Рады, пратэстуючы супраць новага Падатковага кодэксу, праект якога разглядаюць украінскія дэпутаты.

Выступаючы на мітынгу перад парлямэнтам, кіраўнік Канфэдэрацыі вольных прафсаюзаў Украіны і дэпутат Міхайла Валынец сказаў, што новы Падатковы і Працоўны кодэксы Ўкраіны "закабаляюць украінцаў, не даюць працаваць ні прадпрымальнікам, ні наёмным работнікам".

Украінскія СМІ не паведамляюць дэталяў новага Падатковага кодэксу, але з рэакцыі людзей, якія выйшлі на дэманстрацыю перад парлямэнтам, вынікае, што новыя падатковыя стаўкі могуць узрасьці ў некалькі разоў у параўнаньні зь цяперашнімі. Некаторыя выказваюць прагнозы, што пасьля прыняцьця новага Падатковага кодэксу дробным прадпрымальнікам давядзецца плаціць у дзяржаўную казну ў 10 разоў болей, чым цяпер.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG