Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы суд апраўдаў актывіста


Алег Шабетнік
Алег Шабетнік
Рэчыцкі раённы суд апраўдаў дырэктара прыватнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства «Аліда і К» грамадзкага актывіста Алега Шабетніка ў адміністрацыйнай справе пра парушэньне правілаў аховы працы.

У гэтым вінаваціла прадпрымальніка й актывіста Рэчыцкая міжраённая інспэкцыя працы. Яна нават вынесла спадару Шабетніку 700-тысячны адміністрацыйны штраф.

Як апавёў сам Алег Шабетнік, у судзе выявілася, што ў інспэкцыі наўпрост падраблялі розныя паперы, каб выглядала, што ён не зьяўляўся на выклікі інспэктараў, не даваў ім патрэбных дакумэнтаў.

Стала відавочным таксама, што свае высновы пра парушэньне правілаў аховы працы інспэкцыя зрабіла, нават не праверыўшы гандлёвыя кропкі прадпрымальніка.

Ціск на актывіста й прадпрымальніка аказваўся й раней. Але як толькі ён далучыўся да кампаніі «Гавары праўду» і ачоліў у рэгіёне выбарчы штаб Уладзімера Някляева, да праверак традыцыйных кантралюючых органаў нечакана далучылася й міжраённая інспэкцыі працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG