Штогод у апошнюю нядзелю верасьня ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень глухіх (International Deaf Day). Ён заснаваны ў 1951 годзе, у гонар стварэньня Усясьветнай фэдэрацыі глуханямых (World Federation of the Deaf, WFD). Паводле статыстыкі, на парушэньні слыху пакутуе кожны дзявяты чалавек на Зямлі.
Паводле ацэнак адмыслоўцаў, у Беларусі колькасьць людзей з паталёгіяй слыху складае ня менш за 6-7% ад ўсяго насельніцтва. Ацэнкі робяцца з улікам звароту пацыентаў па спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.
50-гадовы Ёрг К. жыве ва ўсходненямецкім горадзе Ена і займаецца перакладчыцкай дзейнасьцю. Паводле Ёрга, ён, як і большасьць яго калегаў, якія шмат часу правялі ў навушніках у кабінах сынхроннага перакладу, пачаў адчуваць праблемы са слыхам да 40 гадоў.
“Напачатку мне здавалася, што мне збольшага пачалі трапляць кліенты, якія размаўляюць неяк ціха і невыразна, а таму я вымушаны быў іх перапытваць. Потым зразумеў, што справа не ў кліентах”, — кажа гэты спадар.
У цюрынгскай клініцы вуху, горла, носу Ёргу паведамілі, што ягонай праблемай ёсьць так званая нэйрасэнсарная глухата. Гэта калі шматлікія валасковыя клеткі слыхавога валакна з прычыны працяглай спэцыфікі працы ў навушніках ня здольныя выпрацоўваць адпаведныя гукавыя сыгналы. Падобная сытуацыя выглядае дастаткова сур’ёзнай для чалавека, чыя прафэсійная дзейнасьць зьвязаная з пастаяннай камунікацыяй. Тым больш, калі размова ідзе пра такую працу, як перакладчык.
Ёргу прапанавалі два варыянты на выбар. Першы — слыхавы апарат. Нягледзячы на тое, што апошнія пакаленьні гэтых вырабленых вядомымі заходнімі кампаніямі прыладаў зьяўляюцца дастаткова магутнымі, і, да таго ж, іх можна ўдала схаваць пад акулярамі ці ў валасах, у іх усё ж маецца пэўны недахоп. Слыхавыя апараты ўзмацняюць рэшткавы слых, як правіла, у нізкіх частотах.
Аднавіць жа ўвесь спэктар частотаў здольная хірургічная апэрацыя па кахлеарнай імплянтацыі. Гэты другі варыянт і выбраў Ёрг.
Сёньня ён належыць да тых дзясяткаў тысячаў пацыентаў сьвету, якім ужывілі падобныя імплянты. Колішні пацыент спэцыялізаванай енскай клінікі па-ранейшаму працуе перакладчыкам, да таго ж, у яго апошнім часам зьявілася сталае захапленьне — музыка.
Першая апэрацыя па кахлеарнай імплянтацыі ўпершыню была экспэрымэнтальна выканана ў Аўстраліі ў 1972 годзе.
Сутнасьць яе ў тым, што пад скуру імплянтуецца высокатэхналягічны мікрапратэз сярэдняга вуха, якія складаецца зь мікрафону, гукавога працэсару і прымача, а ўнутр вушнога сьлімаку ўводзяцца ланцужкі электродаў, якія і стымулююць электрычныя імпульсы валокнаў слыхавога нэрву ў сьлімаку.
“Падобныя апэрацыі ў Нямеччыне, дзе, паводле апошніх дасьледаваньняў толькі ва ўзроставай групе пасьля 45 гадоў на паўсядзённыя праблемы са слыхам пакутуюць болей за 40% насельніцтва, а каля 15% маюць цяжкія парушэньні слыху, паступова становяцца руціннымі”, — кажа цюрынгскі прафэсар Свэн Касьцельны. З кожным годам зьяўляюцца ўсё болей і болей эфэктыўныя прылады для больш шырокага выкарыстаньня”.
Зразумела, кархеальная імплянтацыя ня ў стане дапамагчы ўсім глухім, тым ня менш, далейшыя распрацоўкі па рэгенэрацыі слыхавых нэрваў дапамогуць павялічыць колькасьць тых людзей, каму будзе вернуты слых”.
Што да Беларусі, то тут падобныя апэрацыі робяцца ў Менску і Горадні. Паводле адмыслоўцаў, на цяперашні час патрэба ў кахлеарнай імплянтацыі ў Беларусі складае прыкладна 100 апэрацыяў у год. Плянуецца, што прыкладна 90 зь іх неўзабаве будуць выконвацца ў Менску, у клінічнай лякарні паталёгіі слыху, голасу і мовы, а 10 — у Горадні. Сама апэрацыя, а таксама імплянты для пацыентаў бясплатныя. Кошт імплянтаў, якія набываюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, складае каля 30.000 эўра.
Адначасна беларускія адмыслоўцы зазначаюць, што колькасьць людзей, якія зьвяртаюцца па дапамогу ў сувязі з праблемамі слыху не зьмяншаецца, а наадварот. Ёсьць і тэндэнцыя павелічэньня колькасьці дыягнаставаных парушэньняў слыху сярод нованароджаных. Прыроджаныя парокі слыху, як правіла, зьвязаныя з генэтычнымі мутацыямі. Набытая глухата можа быць выкліканая (акрамя прафэсійнай дзейнасьці) рознымі траўмамі, а таксама пэўнымі хваробамі. Гэта дыстрафічнае захворваньне вуха — отасклероз, паражэньне сасудаў галаўнога мозгу — атэрасклероз. Прычынамі для глухаты зьяўляюцца розныя інфэкцыі (мэнінгіт, сыпны тыф, эпідэмічны паратыт), бескантрольнае прымяненьне антыбіётыкаў, шэраг іншых фактараў. Напрыклад, злоўжываньне курэньнем, алькаголем, наркотыкамі, захапленьне гучнай музыкай.
Галоўнай жа праблемай беларускіх адмыслоўцаў у галіне паталёгіі слыху зьяўляецца тое, што, у краіне, як і ў часы СССР, па-ранейшаму адсутнічае дакладная статыстыка людзей з парушэньнямі слыху.
У сваю чаргу, прадстаўнікі Беларускага таварыства глухіх знаходзяць свае тлумачэньні падобнай сытуацыі. Нярэдка людзі з праблемамі слыху ня ідуць ў адпаведныя мэдычныя ўстановы з-за праблемаў рознага, гэтак мовіць, тэхнічнага кшталту, нягледзячы на існуючы цыркуляр Міністэрства аховы здароўя, які абавязвае прымаць такіх людзей у першую чаргу. Так у паліклініку, дзе робіцца першасны агляд пацыента, інвалід па слыху можа часьцей за ўсё ісьці разам з сурдаперакладчыкам. Нярэдка здараецца такое, што ля кабінэту, дзе прымае лекар, назіраецца вялікая чарга. Усе спробы сурдаперакладчыка растлумачыць, што ў прадстаўнікоў яго прафэсіі не заўсёды ёсьць магчымасьць чакаць, натыкаюцца на непаразуменьне. У выніку чалавек, які мае камунікацыйныя праблемы з навакольным сьветам яшчэ болей замыкаецца ў сабе, не інтэгруецца ў грамадзтве, а варыцца ў вузкім соцыюме падобных яму людзей.
Тым ня менш, апошнім часам акрамя мэдыка-біялягічнай ацэнкі праблемы глухаты, усё часьцей агучваюцца і сацыякультурныя падыходы да гэтай зьявы. Прадстаўнікі гэтых падыходаў разглядаюць глухіх як удзельнікаў мікрасоцыюму са сваёй культурай, мовай, камунікацыяй. Лічыцца, што ў глухіх у працэсе выхаваньня і навучаньня выпрацоўваецца асаблівае візуальна-прасторавае мысьленьне, свая непаўторная карціна сьвету. Часта, страціўшы адзін з каналаў успрыманьня, яны дасягаюць незвычайнага яркага бачаньня фарбаў, пачуцьця рытму і плястыкі, становяцца адоранымі мастакамі, геніяльнымі мімамі, акторамі, спартоўцамі.
Як заявіў прадстаўнік Брытанскай асацыяцыі глухіх Стывен Руні, навукоўцы ня маюць рацыі, калі лічаць глухату звычайнай хваробай.
"Глухія ганарацца сваёй культурай, гісторыяй і мовай. Яны шукаюць не "ацаленьня", а роўнасьці і прызнаньня".

Кахлеарная імплантацыя як частковае рашэньне праблемы глухаты

Сьвет глухіх падарыў усім такія імёны як Жан Жак Русо і Віктор Гюго, Людвіг Ван Бэтховэн, Антоніё Станьёлі і многія іншыя.
“Падобныя апэрацыі ў Нямеччыне, дзе, паводле апошніх дасьледаваньняў толькі ва ўзроставай групе пасьля 45 гадоў на паўсядзённыя праблемы са слыхам пакутуюць болей за 40% насельніцтва, а каля 15% маюць цяжкія парушэньні слыху, паступова становяцца руціннымі”, — кажа цюрынгскі прафэсар Свэн Касьцельны. З кожным годам зьяўляюцца ўсё болей і болей эфэктыўныя прылады для больш шырокага выкарыстаньня”.
Зразумела, кархеальная імплянтацыя ня ў стане дапамагчы ўсім глухім, тым ня менш, далейшыя распрацоўкі па рэгенэрацыі слыхавых нэрваў дапамогуць павялічыць колькасьць тых людзей, каму будзе вернуты слых”.
Сьвет глухіх у Беларусі
Што да Беларусі, то тут падобныя апэрацыі робяцца ў Менску і Горадні. Паводле адмыслоўцаў, на цяперашні час патрэба ў кахлеарнай імплянтацыі ў Беларусі складае прыкладна 100 апэрацыяў у год. Плянуецца, што прыкладна 90 зь іх неўзабаве будуць выконвацца ў Менску, у клінічнай лякарні паталёгіі слыху, голасу і мовы, а 10 — у Горадні. Сама апэрацыя, а таксама імплянты для пацыентаў бясплатныя. Кошт імплянтаў, якія набываюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, складае каля 30.000 эўра.
Адначасна беларускія адмыслоўцы зазначаюць, што колькасьць людзей, якія зьвяртаюцца па дапамогу ў сувязі з праблемамі слыху не зьмяншаецца, а наадварот. Ёсьць і тэндэнцыя павелічэньня колькасьці дыягнаставаных парушэньняў слыху сярод нованароджаных. Прыроджаныя парокі слыху, як правіла, зьвязаныя з генэтычнымі мутацыямі. Набытая глухата можа быць выкліканая (акрамя прафэсійнай дзейнасьці) рознымі траўмамі, а таксама пэўнымі хваробамі. Гэта дыстрафічнае захворваньне вуха — отасклероз, паражэньне сасудаў галаўнога мозгу — атэрасклероз. Прычынамі для глухаты зьяўляюцца розныя інфэкцыі (мэнінгіт, сыпны тыф, эпідэмічны паратыт), бескантрольнае прымяненьне антыбіётыкаў, шэраг іншых фактараў. Напрыклад, злоўжываньне курэньнем, алькаголем, наркотыкамі, захапленьне гучнай музыкай.
Галоўнай жа праблемай беларускіх адмыслоўцаў у галіне паталёгіі слыху зьяўляецца тое, што, у краіне, як і ў часы СССР, па-ранейшаму адсутнічае дакладная статыстыка людзей з парушэньнямі слыху.
У сваю чаргу, прадстаўнікі Беларускага таварыства глухіх знаходзяць свае тлумачэньні падобнай сытуацыі. Нярэдка людзі з праблемамі слыху ня ідуць ў адпаведныя мэдычныя ўстановы з-за праблемаў рознага, гэтак мовіць, тэхнічнага кшталту, нягледзячы на існуючы цыркуляр Міністэрства аховы здароўя, які абавязвае прымаць такіх людзей у першую чаргу. Так у паліклініку, дзе робіцца першасны агляд пацыента, інвалід па слыху можа часьцей за ўсё ісьці разам з сурдаперакладчыкам. Нярэдка здараецца такое, што ля кабінэту, дзе прымае лекар, назіраецца вялікая чарга. Усе спробы сурдаперакладчыка растлумачыць, што ў прадстаўнікоў яго прафэсіі не заўсёды ёсьць магчымасьць чакаць, натыкаюцца на непаразуменьне. У выніку чалавек, які мае камунікацыйныя праблемы з навакольным сьветам яшчэ болей замыкаецца ў сабе, не інтэгруецца ў грамадзтве, а варыцца ў вузкім соцыюме падобных яму людзей.
Сацыякультурны падыход да праблемы