Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт падзеліцца?


Адзінству сусьветнага сеціва пагражае падзел на "асобныя лічбавыя дамэны", перасьцерагае брытанскі тыднёвік The Economist .

Паводле тыднёвіка, у інтэрнэце ідуць спробы пабудовы трох тыпаў "муроў", якія могуць разбурыць унівэрсальнасьць сусьветнага сеціва.

Па-першае, у сеціве ўзьнікаюць "нацыянальныя муры". Тыповым прыкладам адмежаваньня інтэрнэт-карыстальнікаў ад непажаданых прастораў інтэрнэту зьяўляецца Кітай, які манітаруе інтэрнэтную камунікацыю і адразае карыстальнікам доступ да непажаданых сайтаў. Падобныя захады адмежаваньня карыстальнікаў інтэрнэту ад непажаданага зьместу робяцца, між іншым, уладамі ў Іране, Саудаўскай Арабіі, Віетнаме і на Кубе.

Па-другое, некаторыя фірмы пачынаюць "выгароджваць" у інтэрнэце ўласныя тэрыторыі, наведнікі якіх карыстаюцца іншымі магчымасьцямі і паслугамі, чымсьці ўсе астатнія інтэрнаўты. Як прыклад такога падыходу, The Economist падае ўнутраную сыстэму электроннай пошты Facebook, якой могуць карыстацца толькі асобы, зарэгістраваныя ў гэтай сацыяльнай сетцы.

Па-трэцяе, існуе небясьпека, пакуль што тэарэтычная, што правайдэры інтэрнэтных паслугаў будуць больш схільныя даваць доступ да зьместу, за распаўсюджваньне якога вытворцы гэтага зьместу будуць ім плаціць. The Economist прыводзіць думку аднаго амэрыканскага сэнатара, у якой форме гэта магло б праявіцца — сэнатар Ал Франкэн зьвяртае ўвагу, што на дадзены момант ніякае заканадаўства не забараняе правайдэрам інтэрнэту скарыстаць фільтры, які дазвалялі б, напрыклад, сайтам правага палітычнага спэктру загружацца ў пяць разоў хутчэй, чым сайтам левых палітычных сілаў.

Ці магчыма пазьбегчы такой "балканізацыі" інтэрнэту?

The Economist лічыць, што адзіным надзейным сродкам супраць падзелу сеціва на розныя нераўнапраўныя сэктары зьяўляецца канкурэнцыя на рынку інтэрнэтных паслугаў. У прынцыпе, лічыць тыднёвік, кожны правайдэр доступу да інтэрнэту, які захоча заблякаваць або абмежаваць доступ да нейкіх сайтаў ці зьместу, павінен хутка страціць кліентаў на карысьць тых правайдэраў, якія ніякіх абмежаваньняў не накладаюць. Але адначасова The Economist прызнае, што гэта магчыма толькі ў сытуацыі, калі на рынку інтэрнэтных паслугаў дзейнічае шмат правайдэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG