Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 гадоў незалежнасьці


Пачатак нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, на якой была абвешчана незалежнасьць Беларусі, 24 жніўня 1991 г. (са сьцягам – Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч)
Пачатак нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, на якой была абвешчана незалежнасьць Беларусі, 24 жніўня 1991 г. (са сьцягам – Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч)
25 жніўня адзначаюцца 19-я ўгодкі юрыдычнага аднаўленьня незалежнасьці Беларусі. У гэты дзень 1991 году Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.

Гэтым самым было абвешчана вяршэнства беларускіх Канстытуцыі і законаў над так званымі «саюзнымі».

Галасаваньне адбылося на сэсіі, якая была склікана адразу пасьля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком большасьць Вярхоўнага Савета фактычна прагаласавала за незалежнасьць Беларусі дэ-юрэ. Дэ-факта Беларусь набыла незалежнасьць у сьнежні 1991 году, калі з падпісаньнем Белавескіх пагадненьняў быў канчаткова аформлены развал Савецкага Саюзу.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна ніяк не адзначаецца, а, напрыклад, ва Ўкраіне менавіта гэтая падзея (Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону) адзначаецца як дзяржаўны Дзень Незалежнасьці.

Шляхі да незалежнасьці ў датах


Калі сталі незалежнымі краіны – рэспублікі былога СССР

З сумеснай заявай з нагоды 25 жніўня выступілі Рыгор Кастусёў і Аляксандар Мілінкевіч "Шлях да сапраўднай незалежнасьці і дэмакратыі ў Беларусі – гэта шлях у аб’яднаную Эўропу. Незалежнасьць Беларусі, пабудова дэмакратыі і эўрапейскі кірунак разьвіцьця нашай краіны – узаемазьвязаныя каштоўнасьці", -- адзначаецца ў заяве. .

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG