Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусь пакуль што не зьяўляецца цалкам незалежнай краінай... "


20 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Да 1996 году Дзень незалежнасьці адзначаўся 27 ліпеня. Карэспандэнт "Свабоды" запытаў у мінакоў у Берасьці: "Ці ведаеце вы, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай?"


Спадарыня:
"Я так думаю, што незалежнай наша краіна стала пасьля таго, як была адмененая Рыская мірная дамова 1921 году, калі Троцкім была прададзена Беларусь. Таму за адпраўны пункт незалежнасьці лічу 1939 год. А 27 ліпеня — гэта, пэўна, нешта зьвязанае зь немцамі? Увогуле, ня ведаю, чым адметная гэтая дата".

Спадарыня: "А мы да гэтага часу вельмі залежым ад Расеі. А сёньняшні дзень — некалі быў сьвятам дзяржаўным. Памятаю пра гэта, бо сёньня якраз дзень Берасьця. Мяркую, што трэцяга ліпеня складана назваць Днём незалежнасьці Беларусі. Гэта толькі вызваленьне Менску. Але пакуль Беларусь не зьяўляецца цалкам незалежнай краінай ад усіх".

Спадарыня: "Ня думала пра гэта. Дзень незалежнасьці мы нядаўна адзначалі. Памятаю, што раней была нейкая іншая дата. Але яе перанесьлі ў сувязі з тым, што вызваленьне Беларусі прыпадала на іншыя даты. Ведаеце, шчыра кажучы, мне ўсё роўна".



Спадар: "Ведаеце, з нашымі поглядамі, з нашай палітыкай... Не жадаю казаць пра незалежнасьць. Я маю сумны досьвед усяго гэтага".

Спадар: "Дзень незалежнасьці павінны сьвяткаваць так, як устаноўлена кіраўніцтвам. Як вырашылі, так і павінна быць".

Спадар: "Сёньня не зусім правільна адзначаецца Дзень незалежнасьці, калі быў вызвалены толькі Менск ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Калі браць за пункт адліку менавіта гэтыя падзеі, то тады павінна паводле лёгікі быць дата, калі ўся Беларусь была вызваленая, а ня толькі Менск".

Спадарыня: "Ну што, вырашылі трэцяга ліпеня — няхай будзе, нармальна. Я ў датах ня вельмі разьбіраюся. Вызвалілі Менск — добра, значыць, вызвалілі ўсіх".

Спадарыня: "Шчыра кажучы, і ня ведаю. Калі кіраўніцтва вырашыла сьвяткаваць трэцяга ліпеня, дык тады і мае рацыю. Я пра гэта ніколі ня думала, шчыра скажу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG