Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 мільёнаў эўра на падтрымку вышэйшай адукацыі


Эўракамісія абвесьціла пра намер укласьці 30,4 мільёна эўра ў праграмы падтрымкі вышэйшай адукацыі ў краінах Эўрапейскай палітыкі дабрасуседзтва і Расеі. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Эўракамісіі.

Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі Штэфан Фюле ўхваліў гэта рашэньне. Паводле ягоных словаў, "інвэстыцыі ў людзей – ключавая мэта палітыкі суседзтва". Эўракамісар па пытаньнях адукацыі, моладзевай і культурнай палітыкі Андрула Васіліў адзначыла, што ўзаемадзеяньне паміж ВНУ заўсёды ўзаемавыгадна, яно павышае імідж эўрапейскай вышэйшай адукацыі.

У рамках праграмы акадэмічных абменаў Tempus будзе падтрымана каля 50 разнастайных праектаў, накіраваных на мадэрнізацыю навучальнага працэсу. У праектах возьмуць удзел каля 350 навучальных установаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG