Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чысты чацьвер” для гомельскіх бамжоў


Сёньня дзясяткі гомельскіх бяздомных гараджанаў памыліся й прайшлі дэзынфэкцыю разам са сваімі рэчамі. Усім ім зрабілі флюараграфію, выдалі чыстую вопратку, прадукты й сродкі гігіены.

Зладзіла «чысты чацьвер» для гарадзкіх бамжоў Гомельская рэгіянальная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа ў межах акцыі «Права на здароўе». Гэтая акцыя — частка інфармацыйнай кампаніі «Я магу спыніць тубэркулёз», якая ладзіцца ў Беларусі ПРААН на аснове гранту Глябальнага фонду барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй.

Паводле інфармацыі Гомельскай абласной арганізацыі таварыства Чырвонага крыжа, да акцыі «Права на здароўе» спрычыніліся супрацоўнікі міліцыі, лекары тубэркулёзнага клінічнага шпіталя й спэцыялісты абласнога цэнтру прафіляктычнай дэзынфэкцыі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG