Сустрэчы не засталіся незаўважанымі. Каля трэцяй гадзіны дня да актывістаў падышлі міліцыянты і заявілі, што Салаўёва і Круткін падобныя да злачынцаў, якія знаходзяцца ў вышуку. Хлопца і дзяўчыну адвялі ў пастарунак.
Алеся Круткіна затрымалі першым. Як толькі ён паспрабаваў паведаміць пра гэта сябрам, яму адразу ж забаранілі карыстацца мабільным тэлефонам. Кацярыну Салаўёву затрымалі сьледам таксама пры спробе патэлефанаваць.