Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя руху “За Свабоду” не адбылася трэці раз


Сёньня міністэрства юстыцыі адклала рэгістрацыю праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня "Рух "За свабоду".

У мінюсту ўзьніклі прэтэнзіі да лягатыпу аб'яднаньня, а таксама да таго, што ў плятформе руху, апублікаванай на сайце Аляксандра Мілінкевіча, ёсьць пункты, якія не адпавядаюць статуту, пададзенаму для рэгістрацыі ў Мінюст.

Гэта ўжо трэцяя спроба зарэгістраваць арганізацыю. Дагэтуль двойчы — у ліпені і кастрычніку 2007 года — Міністэрства юстыцыі адмаўляла ў рэгістрацыі "Руху "За свабоду".

Адзін з стваральнікаў "Руху "За свабоду", экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць канструктыўным адказ Міністэрства юстыцыі аб адтэрміноўцы рэгістрацыі "Руху "За свабоду". Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

"Гэтым разам нам ня проста кажуць: "Чытайце заканадаўства". Так было раней, і мы ня ведалі, што мы павінны паправіць. Цяпер нам вылучаныя канкрэтныя прапановы, што трэба зьмяніць, нам далі канкрэтны тэрмін на тое, каб гэта зрабіць і, адпаведна, нас зарэгістраваць. Я думаю, што мы на шляху легалізацыі і рэгістрацыі "Руху "За свабоду", — заявіў спадар Мілінкевіч.

"Для нас важна легальная дзейнасьць. Мы ўмеем працаваць і ў падпольлі, аднак легальная дзейнасьць — значна лепш” – адзначыў ён.

Паводле Мілінкевіча, калі і трэці раз "Руху "За свабоду" будзе адмоўлена ў рэгістрацыі, то яго арганізатары будуць зноў і зноў падаваць дакумэнты на рэгістрацыю ў мінюст. "Тады сытуацыя дойдзе да абсурду, і мы абавязкова калі-небудзь зарэгіструемся", — зазначыў палітык..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG