Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд адмовіў руху “За Свабоду”


Сёньня Вярхоўны суд Беларусі закончыў разгляд скаргі Юрася Губарэвіча, Аляксея Кавальца і Аляксандра Мілінкевіча. Ад імя рады заснавальнікаў грамадзкай арганізацыі “За Свабоду” яны патрабавалі скасаваць рашэньне Міністэрства юстыцыі, якое адмаўляе ёй у рэгістрацыі.


Судзьдзя Ганна Сакалоўская палічыла аргумэнты Міністэрства юстыцыі пераканаўчымі і вынесла вэрдыкт – адмовіць заяўнікам з руху “За свабоду” у рэгістрацыі.

Пасьля вынясеньня прысуду Аляксандар Мілінкевіч заявіў радыё Свабода, што хутчэй за ўсё будзе праведзена чарговая, ужо трэцяя спроба арганізацыі зарэгістравацца. “У нас не застанецца нічога іншага, як давесьці гэтую сытуацыю да абсурду і праводзіць адну ўстаноўчую канфэрэнцыю за другой”, -- лічыць Мілінкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG