Пра гэта паведамляе яго прэсавая служба.
Раней ён даў сабе такое вызначэньне ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Newsmax, а таксама падчас выступу на пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу.
Сёньня падчас кадравых прызначэньняў ён сказаў: «Я — чалавек адыходзячы. Хоць многія за гэта ўхапіліся: „Ах, адыходзячы“. Хто хвалюецца, хто радуецца. Гэта ня значыць, што заўтра мы ўсё гэта кінем, і я ў тым ліку, і пойдзем. Але зразумела, што я ўжо ня той чалавек, які першы ці другі год працуе прэзыдэнтам», — адзначыў Лукашэнка.
Ён таксама паўтарыў, што «не трымаецца пасінелымі пальцамі за ўладу». Упершыню ён ужыў гэты выраз напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Ва ўладзе з тае пары Лукашэнка застаецца ўжо больш за 5 гадоў.
Форум