Бескарысная праца марная, а бескарысьлівы ўчынак узвышае чалавека. Ня блытайма словы „карысны“ і „карысьлівы“! АНІМАЦЫЯ
Каляды й каляднікі, Сьвяты Мікалай, ялінка і бяседа, зорка і зьвязда. Усе патрэбныя вам сьвяточныя словы. АНІМАЦЫЯ
Расейскае слова „опыт“ мае два значэньні, і ў беларускай мове кожнаму зь іх адпавядаюць інакшыя словы. АНІМАЦЫЯ
Часам блытаюць формы „цябе“ і „табе“. Правільна: бачу каго? Цябе. Іду да каго? Да цябе. Сукенка пасуе каму? Табе. Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры табе. АНІМАЦЫЯ
Часам блытаюць формы „цябе“ і „табе“. Правільна: бачу каго? ЦЯБЕ. Іду да каго? Да ЦЯБЕ. Сукенка пасуе каму? ТАБЕ. Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры ТАБЕ.
Запомнім правільны беларускі націск у назвах нашых гарадоў: Кáменец, Капы́ль, Мазы́р, Нясьвíж, Стóўпцы, Талачы́н, Шáркаўшчына. А гэтыя месты традыцыйна ў народзе завуцца — Лýнінец, Навáградак і Рáдашкавічы. Таксама як Амсьцíслаў (побач з Мсьціслáў).
Гэтыя словы — зь беларускамоўных допісаў у сацыяльных сетках, а нават з паважных артыкулаў. Расейскія жарганізмы ў беларускай мове — крэатыў ці праява правінцыйнасьці?
У прамінулым годзе было нямала нечаканасьцяў, ідыёцкіх выказваньняў і спаленых рэпутацыяў. Маем выраз іх апісаць. А за Піліпавы каноплі паміж сабой ваююць не наркабароны, а ціхія мовазнаўцы.
Беларускія народныя выразы прыгожа апісваюць каханьне праз вобразы птушак.
Недарэку, які не ўсьведамляе, што сваёй актыўнай дзейнасьцю нясе шкоду, у сучаснай публіцыстыцы іранічна завуць „карысным ідыётам“. Маем беларускія выразы блізкае сэмантыкі.
Шукаць долі (або ратавацца ад нядолі) беларуса вядуць „у сьвет вочы“, а немца — нос.
Пра даўнія падзеі кажам, узгадаўшы швэдаў (якія, аказваецца, пакінулі ў беларускай мове прыкметны сьлед). І абыходзімся без цароў.
Кот марцовы, марцовы кавалер... Няўхвальныя выразы пра юрліўца зьбераглі старое слова „марац“. А вось кот ні ў чым не вінаваты.
Калі мусіш хуценька ўцячы, дасі ня толькі драпака. Дарэчы, ці ёсьць слова „драпак“ у расейскай літаратурнай мове?
Кожны народ нашага цывілізацыйнага рэгіёну мае свой уласны адпаведнік лацінскаму выразу Ad calendas Graecas — „да грэцкіх календаў“.
Да якога стану трэба дайсьці, каб пабачыць шклянога бога ды яшчэ й пакланіцца яму? Беларуская мова мае шырокую палітру выразаў апісаць усе ступені набліжэньня да гэтага стану...
Выраз на штодзень: „Як дзядзька ў Вільні“ — пра разгубленага ў сталічным тлуме. А калі кажам „Ажно Масква відаць“?
Калі нехта ідзе на заведама бязглузды, неабачлівы ўчынак. Або надта хутка стартуе.
Гэта ня проста дуля з макам, а выштукаваная! Выраз уласнабеларускі.
Выраз спатрэбіцца, каб вобразна апісаць дарэмную ахвяру ці марную працу.
Усе чулі параўнальна новы расейскі фразэалягізм „крышу снесло“ / „крыша поехала“. Маем ня менш сакавіты ўласны выраз, да таго ж прыдатны для апісаньня наступстваў прамываньня мазґоў тэлевізарам.
Даваць дыхту — значыць ня толькі 'насварыцца' ці 'адлупіць', а і 'нарабіць клопату': „Вох, дасьць нам дыхту гэты дэкрэт!“ А што такое „дыхт“?
Па самыя(-ае) годзе — cпаўна, наколькі мага. Прычым годзе — ня частка цела )
Зь пекла ды ў агонь — зь бяды трапляеш у новую нягоду. Як хто думаў, што выйшаў з турмы, а вакол усё адно няволя.
Цырк на дроце — гэта не пра акрабатаў, а ці пра сьмешнае, ці пра недарэчнасьць, асабліва з удзелам сур’ёзных людзей. На расейскую мову даслоўна не перакладаецца.
Што значыць слова «бульбаш»? Менчукі на вуліцы адразу ўспамінаюць прынамсі два яго значэньні. Але ці даспадобы ім і ці добра ўсім нам быць «бульбашамі»? Глядзім відэа.
А яму хоць бы цьвік! Так скажуць пра ўпартага і перакананага.
Гэтыя грыбы сямейства пячурыцавых можна есьці, калі маладыя. А калі наступіць на стары такі грыб, то ён пыхне воблакам спораў. Ці ведаюць менчукі яго назву і на якой мове? Глядзім відэа.
Назвы грыбоў — словы, засвоеныя ня ў школе ці з расейскіх сэрыялаў, а ад бабулі ці бацькі — разам зь ведамі пра добрыя і неядомыя грыбы. На якой мове называюць грыбы спытаныя на вуліцы людзі?
У нашай мове ня можа быць прыслоўя „сьмірна“. Але беларускую каманду cпытаныя пра гэта менчукі назваць не змаглі. Як яна гучыць? Ці патрэбная беларуская мова беларускай арміі, каб лепш бараніць нашу незалежнасьць? ВІДЭА вулічнага апытаньня, АЎДЫЁ, ТЭКСТ
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: Лецішча
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: Алімпійскія гульні
Радыё Свабода прадстаўляе праект «Мова са свабодай». Кожны тыдзень — новая карцінка.
Новы выпуск перадачы «Мова са Свабодай».
Новы выпуск "Мова са Свабодай"
Новы выпуск з сэрыі Мова са Свабодай.
Новы выпуск перадачы "Мова са Свабодай"
Новы выпуск відэаперадачы "Мова са Свабодай".
Новы выпуск з сэрыі "Мова са Свабодай".
Новы выпуск перадачы "Мова са Свабодай".
Новы выпуск перадачы "Мова са свабодай". Тэма: мужчынскае адзеньне і вопратка
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: твар
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: парк
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: кухня
Радыё Свабода падрыхтавала для вас базавы слоўнічак «Мова са Свабодай». Тэма выпуску: пакой